Поиск по этому блогу

Загрузка...

среда, 16 мая 2012 г.

у пэўныя хвіліны свайго жыцця мне вельмі карціць маляваць. Маляваць тое, што я адчуваю. Неяк пайшло, што часам вобразы і сімвалы складваюцца ў галаве, а каб перанесціся на паперу, ім нешта перашкаджае. Бо на паперы яны ўжо не тыя. Вось і падумваю, што мне трэба фарбы і папера. Шмат фарбаў і шмат паперы, таму што думак часам многа.
часцей за іншыя з'яўляюцца ў мозгу думка пра малюнак чалавека перад споведдзю.
хоць, магчыма, у будучыні і журналісты, і мастакі навучацца рабіць якія-ніць сканеры думак. магчыма, дапаможа.
а журналістыку згубіць лянота і грошы.

пятница, 30 марта 2012 г.

калі заводзяцца ў кватэры жанчыны)

пару дзён таму Тобі прывёў дзяўчыну. Ну прывёў і прывёў. У нас час ад часу хто-небудзь ды і начуе. Але тут трошкі па-іншаму. Здаецца, дзяўчо і мой сусед па кватэры -- проста сябры, але дзяўчына -- малайчына:) зусім не разгубілася і паводзіць сябе амаль як сталая гаспадыня))
толькі я сябе, вядома, трохі трэцім лішнім адчуваю.
не ведаю, як даўно яны знаёмыя, але калі нядаўна, то дзяўчына з хваткай. Такая не будзе проста так глядзець на вас. але добра, свае ўражанні пакіну пры сабе

пятница, 9 марта 2012 г.

немцы і туалетка

Вы калі ідзяце за туалетнай паперай у магаз, колькі купляяце?:)
У Берліне менш за 8 штук не купіш, яны так напакаваныя. мда.

понедельник, 5 марта 2012 г.

немного треша

Вот не спиться. Даже по-русски почему-то захотелось написать. Хм.
Обычно я стойко придерживаюсь мысли, что если мысль формируется на каком-то языке, то лучше оригинала не будет.
да, не спиться. Самое время собирать камни, как говорят. Типа обдумать все.
мне нравиться мой беспорядок на столе. странно. (начинается: что вижу, то и пишу -- пс. я не пьяный, честно)
прочитал давеча одну мыслишку на странице у Иры Каркозовой. Что-то типа "не могу побить тарелки, потому что мама расстроиться; не могу от злости швырнуть телефон об асфальт, "потому что фиг новый куплю"..." короче в этом духе. но главная мысль там была в конце: "и не могу написать о том, что меня волнует в соцсети, потому что об этом узнают все, а я этого не хочу"

карацей, какой-то бред. Але ёсць тут зерне. Нечага такога сапраўднага. праўдзівага.
пойду съем яблоко.

и допишу, нарэшце, тот материал (лы). А то пипец-с.

немцы ў берліне


1. У маладых мужчын у трэндзе -- барада.
2.  Тут можна сустрэць 4-гадовага дзіця, якое будзе размаўляць з табой па-англійску. Англійская мова на вуліцах Берліна, як у Мінску -- трасянка.
3. Рускіх тут не бачна, але яны паўсюль:)
4. Супермега смачны döner ты з'ядаеш амаль цалкам, пакуль дойдзеш дадому. І каштуе радасць каля 2 еўра 80.
5. У палове трэцяй уначы ты можаш выбраць, якім транспартам табе ехаць - транспарт ходзіць праз усю ноч.
6. Тут часам нашмат прасцей паснедаць ці павячэраць у кафэшцы/кавярні, чым завіхацца ў пліты дома. Па грашах -- амаль аднолькава.
7. Пірсінг, тату і светлы натуральны колер валасоў тут сустракаецца настолькі часта, як у нас кандуктары ў аўтобусах
8. Жанчын з рудым колерам валасоў заўважна больш, чым у Беларусі. Пс. Колер -- натуральны.
9. Немцы эканомныя і беражлівыя, хоць "дырэктыў № 1,2..." у іх і няма, яны размяжоўваюць смецце, эканомяць пры пакупках і выходзячы, выключаюць святло.