Усё часцей лаўлю сябе на думцы, што апошнім часам пачаў глядзець на жыццё трошкі па-іншаму.
Сярод маіх знаёмых і калег модна пайшло спрачацца і мець сваю думку пра палітыку, курсы, прэм'ераў, хтозкімспіць...
Я ўсё часцей разважаю пра беларусаў, іх долю і лёс кляновага ліста ў цэнтры Еўропы.
Зайшоў сёння ў "Карону" (гіпермаркет такі вялікі ў Мінску). мае ж вы свае. я не верыў сваім вачам. не тое, што там нешта не так, як у іншых гіперах, але ў мяне ледзьве мову не адняло.
вядома, наракаць на свой заробак, жыццё і долю -- толькі на смех тым, у каго і заробак, і жыццё, і нібыта лёс. Але пабываўшы сёння ў кароне мне рэальна стала страшна.
Тлум нябедных беларусаў, якія выбіраюць адценне карціны для гасцінай ці зіголачкіапрануты мужчына, які выбірае са сваёй жанчынай навагоднюю шапку.
я трапіў нібыта ў новы свет. свет мары, дзе ўсе бесклапотна трацяць зялёныя бумажкі на розную лабуду. Вось вы купляеце араматычныя лампады, калі ў вас няма чым плаціць за кватэру, ці калі у нас няма чаго есці? думаю, не многія купляюць. У кароне тых, што купляюць, шмат.
я не кажу, што я стаяў і зайздросціў гэтым людзям, я проста глядзеў на іх, яшчэ не верачы вачам: што вось там -- на дварэ -- зімна, слота, брудныя тралейбусы развозяць з заводаў і дзяржпрац беларускіх грамадзян, якія едуць маўчом у канцы свайго працоўнага дня, і злыя, а тут -- тут ўсё інакш. тут хочацца смяяцца -- так светла, калярова, страката. Хочацца усміхацца -- так шмат людзей, прыгожых людзей. Тут хочацца быць падобнымі да іх -- не насіць трэці сезон адзін і той жа шарф, а мець іх некалькі: колераў і якасці. сёння я глядзеў на карону, як з вітрыны. Нібыта мяне прадаюць гэтым людзям, а яны такія прыгожыя і такія багатыя выбіраюць-выбіраюць. АДнак калі прыгледзецца больш пільна: гэтыя людзі халодныя. Два шыкоўнаапранутых мужчыны без заручальных пярсцёнкаў недвусэнсоўна выбіраюць віно і інш, па-загаворшчыцку пасміхаючыся адно аднаму; стыльна апрануты 37-гадовы турак пытаецца ў 22-гадовай амаль раздзетай беларускай бландзінкі, якія трусікі ёй купіць; рудавалосы з нардычнай знешнасцю юнак з дзяўчынай выбіраюць паштоўкі за 220 тысяч...