Поиск по этому блогу

среда, 27 января 2010 г.

7 фактаў, якія мяне ўразілі сёння...


Здаецца, звычайны дзень. 27-а студзеня. Але некаторыя падзеі сёння мяне вельмі кранулі. Штосьці вызвала усмешку, штосьці здзіўленне,а аб чымсьці давялося і пашкадаваць...

1. Яшчэ ў мінулым годзе знаёмы даў кантакты адной бабулькі, якая ратавала Кальварыю. Багацейшы жыццёвы вопыт разам з вялікім архівам па справе Кальварыі. Кантакт я трымаў пра запас,я і падумаць не мог...
Я спазніўся на 16 дзён. Кабета памерла 11 студзеня... Вечны адпачынак дай ёй, Пане. Як распавяла ў тэлефоннай гутарцы яе дачка, кабета чакала мяне. Яна спадзявалася, што паспее расказаць.
На жаль, не паспеў я. Шкада, што толькі ў такія моманты разумееш, наколькі адказнай можа быць твая праца.

2. Са здзіўленнем выявіў на адным з паважаных мною сайтаў фотаздымкі...падпісаныя за маім прозвішчам і імем,але якія я не рабіў. У сваёй невялікай практыцы сустракаў, калі кралі маё, але каб прысвойвалі мне?..

3. 12 слоў у загалоўку. Так "удала" нехта перарабіў маю інфармушку на адным з сайтаў.Матэрыял паставілі пад маім імем, але лепш бы спачатку параіліся. Бо перарабляў нехта відавочна не на свежую галаву.

4. Калега на працы прызналася, што скончыла школу для мадэляў у Тамары. Можна было здагадацца,але цяжкавата.

5. Мая візітоўніца, якую аднагрупніцы падаравалі нам, хлапцам, год назад на 23 лютага, часткова зламалася. За зламанай часткай аказаўся картон з нейкімі надпісамі на кітайскай мове. І сюды далезлі.

6. Упершыню мяне спынілі для "участия в небольшом опросе". Я так і думаў, што ён насамрэч, будзе зусім не невялікім.Хлопец Саша і дзяўчына-Каця. Спыталі, як завуць, узрост, дзе навучаюся. Затым нейкія дзіўнаватыя для звычайнага апыту пытанні: якія якасці буду цаніць у будучай жонкі, якія мэты (якія я прааналізую, быццам бы, пад
старасць)акажуцца галоўнымі ў жыцці. Спыталі яшчэ ці веруючы, ці дакладней: "К какой мировой религии вы себя относите? Вы пришли к вере осознанно или это было простой семейной традицией?" Пасля пачалі казаць, што прэзентуюць нейкі там цэнтр развіцця асобы. Маўляў, нейкая моладзевая ініцыятыўная група. Ад якой арганізацыі дзейнічаюць, спытаў я. Пачалі плясці пра нейкі Міжнародны цэнтр вывучэння ўнутраных светапоглядаў і г.д. Кіламетры абстрактных словаў, карацей, і ўсе ні пра што.

Падсвядома я пачынаў здагадвацца, у які напрамак вядуць гэтыя пытанні.
Пасля мяне спыталі, ці магу я прыходзіць на іх семінары і нешта ў гэтым родзе.

Я, зразумела, ад "адэптаў" адмахаўся. Але зразумеў іншае: усё-ткі беларуская ментальнасць, калі не можаш адказаць у просьбе зусім незнаёмаму чалавеку, дарагога каштуе і часам спрацоўвае супраць саміх беларусаў. Чым і карыстаюцца іншыя.

Пс. Будзьце пільныя з рознага кшталту апытамі!

7. ЗУсім выпадкова сустрэў былую аднакурсніцу Алёну, якая зараз вучыцца ў Літаратурным інстытуце ў Маскве. Зладзіўшы міні-інтэрв'ю, якое па жанры нагадвала "інтэрв'ю-маналог":), я даведаўся ад шчаслівай Алёны, што ў яе ўсё ў парадку. Яна здала сесію на пяцеркі (у Расіі, па прызнанні дзяўчыны, усё па-старому, 3,4 і 5 -- сістэма адзнак простая), зрабіла пірсінг, і вельмі ўсцешаная сваёй вучобай.
Найбольш запомніліся шчырыя ўспаміны Алёны пра слова "трошкі".

-- Лена, кушать бушь?
-- Да, трохі-попозже.
-- Лена, а что такое "трохі"?

Смяяліся мы разам, канешне. Але ў думках я чамусьці і радаваўся. Хутчэй за ўсё таму факту, што мазгі беларуса -- яны і ў Маскве застаюцца мазгамі беларуса -- падсвядома прасоўваючы родную мову. "Трохі".

Комментариев нет:

Отправить комментарий