Калі здаеш апошні іспыт і разумееш, што нарэшце скончыліся твае мукі і сны-жахі па начах, становіцца лягчэй. Быццам з тваіх плячэй здаравенны такі камень скідваюць...КОжную сесію гэтыя камяні ляцяць долу:) У гэту ж сесію такім камянём можна смела назваць экзамен па філасофіі. Яго я здаў на 7 балаў. Чым задаволены бязмежна.
А ўвогуле гэта сесія для маіх аднагрупнікаў прайшла па-рознаму. Камусьці, як мне, па выніках сесіі не хапіла аднаго бала да захавання павышанай стыпендыі, хтосьці наадварот -- упершыню такую атрымаў, аднаго злавілі са шрорай, другі закаціў скандал перад выкладчыкам, патрабуючы сем, а не шэсць...Карацей,як заўсёды,расказаць ёсць пра што.
я шчаслівы, што больш не будзе ў нас літаратур. Беларускую я люблю, а вось рускую..."не очень люблю". Перад самым іспытам, начытаўшыся ўсялякіх Санаеваў і Набокавых, я, наіўны чацвёракурснік, пайшоў спаць. І прысніўся мне...страшэнны сон-жах у постмадэрнісцкай інтэрпрэтацыі.
коратка сюжэт:я ў пакоі (не ведаю, што за ён), разлічаным на дваіх чалавек. Пазней даведваюся, што буду жыць з Юляй Панкрацьевай (мая добрая аднагрупніца), мы глянулі ў акно, а там такія гіганцкія краны-экскаватары, якія звычайна зямлю капаюць, людзей з дамоў выцягваюць за калена...
Я кажу Юлі: "Так і так, мы ж з табой не шумелі, і святло ў нас выключанае, давай пакуль гэты спрут да нас не дайшоў, хуценька і незаўважна сыйдзем. І пайшлі да дзвярэй. І тут адчуваю, што нехта мяне падымае ў паветра. О-оў: гэта спрут. Юля мне : "Не варушыся", а я думаю: "Я ж не варушуся". І тут мне Сяргей Жарносенка (аднакурснік)за спінай шэпча нешта, а я не магу разабраць. І кажу: грамчэй. Ён шэпча, а я не чую. І думаю пра сябе: "Вось дык я трапіў: мала што блізарукі, дык яшчэ і глухі". І раптам бачу, як людзей саджаюць на частакол, толькі зусім на іншае месца (страшна расказаць). І разумею, што спрут хутчэй за ўмё мяне туды нясе. Я ад жаху прачынаюся...
Як расказала пасля сама Юля Панкрацьева,сон мой аддалена нагадвае твор МАКАНІНА. А я яго якраз і не паспеў прачытаць...
вось так бывае...
Нездарма адзін з маіх сяброў назваў перыяд сесіі "сесячнымі":)
Комментариев нет:
Отправить комментарий