Поиск по этому блогу

воскресенье, 24 января 2010 г.


Жывуць са мной у адным блоку хлопцы, якім усё пофіг. Амаль кожны вечар з іх пакоя чутны дзявочыя рагатулькі і даносіцца на поўную гучнасць музыка. І так амаль што з дня ў дзень.
Перад дзяўчатамі яны гэткія гаспадары, якія петухамі ходзяць па блоку, агрызаюцца на нас, суседзяў, і старанна робяць для сваіх...гасцей гарбату.
Як дзяўчыны сыходзяць, яны ўжо не такія петухі, як былі, але і музыку выключаюць рэдка. Агрызаюцца менш агрэсіўна, але і паводзяць сябе па-іншаму.
Як прыходзіць сацыяльны педагог -- на іх іншыя маскі: бедненькіх, загнаных жыццём студэнцікаў, якія заўсёды за сабой прыбіраюць(хлусня)і якія ніколі ні ў чым не вінаватыя. Хамелеоны, млін.
Мне часам смешна і не да смеху адначасова. Жыву ў тэатры.

Комментариев нет:

Отправить комментарий