Гэтуя камандзіроўку я запомню надоўга. А асабліва "дрымучыя" дарогі Гомельшчыны з гаворачымі назвамі "Чалюшчавічы", "Людзяневічы", "Капцэвічы"... Праз гэтыя Чалюшчавічы мы ездзілі, як праз Бермудскі трохвугольнік... У Мінску былі толькі а 4-й зранку...
І на таксі мы дабіраліся ўчатырох. Весела, але вельмі стамляльна і не на жарт страшнавата, калі чацвёрты раз бачыш перад самою назву Чалюшчавічы, пра якую Сяргей Сергачоў, вядомы архітэктар, зазначыў: "Нездарма людзі так назвалі сваю вёску.ЧАЛЮШ-ча-вічы".
На фота-- частка нашай групы, якая прабіраецца па снежнай вуліцы в.Дземенка Петрыкаўскага р-на. Мы яшчэ не ведалі, што наступную сядзібу будзем шукаць чатыры гадзіны.
Комментариев нет:
Отправить комментарий