Сёння сустракаўся са сваёй добрай знаёмай, што вучыцца ў Піцеры, якога не паспеў убачыць Скарына:)))
Спачатку утраіх (я, Марына і агульны сябар Ваня) мы сядзелі ў Лідо, пасля паслухалі цудоўную ігру на аргане ў касцёле на Залатой Горцы. І ў выніку, прыкандыбалі да опернага.
Снег, зімна, вечар. Што рабіць, вырашылі грэцца. А так, як з нас траіх ніхто ніколі не рабіў "анёла" на снезе, вырашылі выправіць гэтую недарэчнасць)))
Я даўно так не радаваўся!!! Гэта так цудоўна, зноў адчуць сябе дзіцём)))
Спадзяюся, ахоўнікі і білецёры опернага тэатру нас зразумелі)))
Тры рэчы, якія ўразілі рускую Марыну:
1. Людзі ў мінскім метро рэдка чытаюць кнігі(у Піцеры усе зачытваюцца, павлдле словаў дзяўчыны)
2. Марына праездзіла чатыры дні на беларускіх гарадскіх аўтобусах і ні разу не заплаціла (як сцвярджае дзяўчо, у іх такая фішка ўжо даўно не пракатвае)
3. Па вечарах па мінскіх вуліцах скрозь -- моладзь (Марына кажа, што у Піцеры такое таксама ёсць, але каб СТОЛЬКІ шмат і амаль што АДНАЯ моладзь, такога няма. Я аджартаваўся, што ў нас гэта тыя, хто не паступіў)- жарт з КВЗ=)
Комментариев нет:
Отправить комментарий