Да, яшчэ раз пра мой пакой у інтэрнаце:)
За сценкай -- "э не генет" Татушак, нядаўна "сходілі с ума"...
"ві фар э вэй"...
Пакой - б
Саша-ВІталік і Сяргей М.:
Саша: працаваў у СБ, як напісана ў анкеце "вконтакте" -- захапляецца расследчай журналістыкай, пакідае Лэйле на сценцы оды пра "ты такая красівая", не носіць ключоў ад блоку, сцвярджаючы, што іх згубіў. Любіць спяваць і слухаць музыку. Вучыцца на літрабоце. "заўсёды прыбірае ў блоку". Мацюкаецца. Курыць, пэўны час прыводзіў дзяўчынку. НЕкаторыя час у яе жыў.
ВІталік: асоба цікавая. атрымлівае другую вышэйшую адукацыю вочна. Па першай, нібыта аператар. Хлопчык у целе.Па чутках, працуе ў майстэрні сотавых тэлефонах. Нік -- кот-да-вінчы. Як напісана ў сетцы інтэрната -- выконвае "ремонт GSM любой складанасці". Слухае папсу. Ён жа -- Коля Калабкоў з пастаноўкі першакурснікаў. Спецыяльнасць -- аўдыёвізуал. Крые матам. Мае дзяўчыну.Курыць, любіць здзеквацца з Сяргея Ж. Чалавек, з якім не пайшоў бы на вайну.
Сяргей М.: першакурснік з Копыля. Чытае Прэсбол,марыць пра кар'еру спартыўнага журналіста. Спакойны, сарамлівы і рахманы. Жыве ў пакоі з Саша-ВІталікам. Часта разагравае дамашнія катлеты. Чытае канспекты.Любіць спяваць, але слух няважны.Сушыць шкарпэткі на шнуры.Не курыць. Спаць кладзецца рана. Вучыцца.
***********************************************************************************
пакой А
я, Сяргей Ж., Жэня
я -- той, хто не любіць цяжкой і гучнай музыкі. Раздражняе смецце і нахабства. Не люблю курыльшчыкаў і тых, хто мацюкаецца. Не куру. Паважаю інтэлігентаў і людзей справы і слова. У астатнім -- звычайны чалавек. Пс. Люблю мыць посуд і гатаваць бліны.
Сяргей Ж. -- з Рэчыцы. Размаўляе з тэлефізарам і сам з сабою.Есць па раскладу -- заўжды рэгулярна і заўжды дамашняе. Рана прачынаецца і рана кладзецца спаць. Ідэальны студэнт -- выконвае ўсё, што задаюць. Як і я, не любіць фізру. Не прымае гучнай музыкі. Не курыць. Не скупы. Характарыстыка -- "дзіўнаваты". Добрая памяць -- ведае на памяць біяграфіі амаль усіх савецкіх акцёраў. Еўрабачанне не глядзіць. Любімыя шоу -- Мінуты славы, Бальшая разніца, Што?ДЗе? КАЛІ?
так..за сценкай ужо "мальчік-гей" уключылі. ОООО-не.
Жэня: студэнт-міжнароднік. Чым і ганарыцца. На першым курсе марыў пра Сб, сёння друкуецца ў АІФ на Беларусі. Самаўпэўнены і амбіцыйны. Максімаліст. Лічыць, што беларуская журналістыка -- сумная і бесперспектыўная.Ведае сабе цану. Рыжы, чым і ганарыцца. Рэдка ездзіць дадому. Мае дзяўчыну, з "якой кувыркаецца" -- гэтым і ганарыцца. Як і я, захапляецца Германіяй. Ходзіць у аўташколу, пра што замоўчвае. Не любіць Сяргея Ж., не могучы дараваць выкінуты Сяргеем Ж. сыр з плесенью. Падтрымлівае прыветлівыя адносіны з пакоем "б". не курыць.
Вось так і жывём. Хутчэй бы лета!
Комментариев нет:
Отправить комментарий