Поиск по этому блогу

воскресенье, 2 мая 2010 г.

Зялёнае.




Вось і выдалася хвілінка напісаць пра адпачынак у Зялёным. Так-так, гэта быў хутчэй адпачынак, чым проста выезд на прыроду.
Сабраліся мы неяк катэдральнай моладдзю на каўбаскі.Дамовіліся, што ад'язджаем а 10-й цягніком на Маладзечна. месца сустрэчы -- ж\двакзал.

Звечара я нешта засядзеўся, пасля мне пазванілі ў 01:30 ночы, карацей спаць лёг пад раніцу. З надзеяй, што ўстану ў час.
Ну-ну, прачнуўся а восьмай, толькі а дзевятай дакалдыбаў да душа. Карацей, пакуль сабраўся і выбраў, што апрануць, найбольш прыдатнае для леса і што ўзяць з сабою --прайшло паўгадзіны. 9:30 - я на прыпынку. Ехаць жа ад нашай РОШЧЫ да пл.Незалежнасці хвілін 25. Залез у першую маршрутку, якая патрапілася і паехаў. Як на зло, мы прыпыняліся амаль на кожным светлафоры, а ў прыдатак да ўсяго паехалі не напрамую, а яшчэ і па Ландара (гэта лішнія 10 хвілін)...

На вакзал імчаў як угарэлы (толькі цяпер зразумеў, наколькі страшнае параўнанне:)
Да адпраўлення цягніка -- 5 хвілін. Зося купіла мне білет і сказала, каб шукаў 24 пуць.
Як я яго шукаў! Паўвакзала аббегаў, а знаходзіў толькі 17-ты. У мяне ўжо пачынаўся мандраж. Як бермудскі вакзал нейкі -- у трох соснах блудзіш, а знайсці не можаш. Карацей, толькі пасля таго, як пазваніла Зося і сказала, што яны ўжо ад'ехалі, я павярнуў галаву і ўбачыў прама за мной гэты няшчасны 24 пуць...
Са спазненнем на гадзіну
На Маладзечна цягнікі ходзяць часта, кожную гадзіну амаль. Я ўзяў білет на бліжэйшы, купіў з гора...семак і мінералкі і пайшоў на вакзал чакаць. Улічваючы тое, што апошнія пяць хвілін я шалёна бегаў па вакзалу, у мяне так падскочыў ціск, што я ледзьве на нагах стаяў. Сэрца балела і ногі падкашваліся. Вось што значыць гіпертанія.
Пасля я залез у цягнік і паспяхова даехаў да Зялёнага.Але каб на гэтым усе мае прыгоды скончыліся -- дзе там.
На станцыі Зося ў тэлефон сказала, каб ішоў налева, калі стаю спінаю да Мінска. Я і пайшоў...(насамрэч трэба было направа). Крацей да лагера (дзякуй, Сяргей) я дабраўся ў раёне паловы першага...
І хоць адпачынак быў вельмі патрэбным, прыемным і добрым, успаміны з Зялёным застануцца дваякія.Не магу не ўзгадаць фразу з Прастаквашына: прыязджайце да нас у Прыстаквашына.
так, так -- прыязджайце да нас ў Зялёнае. Толькі адразу высветліце, у які бок вам ісці:)

Комментариев нет:

Отправить комментарий