
Толькі што на вёрстцы адваяваў фотку да свайго матэрыяла. Усё ж такі гульня каштуе свечак: перавярсталі нашмат лепш, чым было ў першапачатковым варыянце.
Не, бо праўда: да шасці ранку я пісаў матэрыял не для таго, каб пад яго паставілі нейкі калаж. хочацца нечага больш прадметнага, канцэптуальнага.
адкрыццё два: фатограф Mark Thyrring з Даніі. Яго працы шэдэўр. Не ведаю, як у вас, але ў мяне часам бывае, калі пішу тэкст, перад вачыма паўстаюць пэўныя асацыяцыі. І фота хочацца бачыць адпаведнае. Няшмат фатографаў, якія здольныя адчуць твой настрой. звычайна проста фотаюць.
Thyrring адзін з тых самых, у каго настрой матэрыялу здольны перадацца праз адно фота. З фатографам я знаёмы пакуль што толькі праз facebook. Буду спадзявацца, пакуль што.
Комментариев нет:
Отправить комментарий