
Пипец! фшоке, ржу ни могу, нервно курит в сторонке, отстой...
Жесть, дура крашеная
Добра памятаю, калі я быў першы раз у лагеры (пасля шостага класа)-- у нас была дзяўчынка, якая пастаянна казала: "да, блин, реально,я отвечаю!"
Мне тады здавалася, што дзяўчына "нереальна крута". Паступова я таксама спрабаваў ўстаўляць "да, блин, реально,я отвечаю!" ледзьве не ў кожны абзац свайго небагатага на такія модныя, як мне задвалася, словы лексікона.
сёння б сказалі: "мальчик уже тогда понимал важность статуса".
фігня. Ні хера я не разумеў. Проста гэта было "нереально круто"
ды што казаць, слова "прыкол" тады гаварылі толькі за дрэвамі і тое шэптам -- такое моднае яно было!як і слова "Ес!" Паступова, помню, спрабавала прабіцца і слова-замяняльнік прыколу: баер
"Да, блін, я тебе такой баер сча расскажу!!"
Баер не прыжыўся. Затое у мяне прыжыўся "дембель". Не лопніце ад смеху. У лагеры былі і іншыя луняватыя дзяўчынкі. Адна з іх, "міс лагер" дарэчы, пастаянна на ўсіх лаялася :"дембель! дембель!"
крута, падумаў я. І прыехаў Ільюшка дадому. Пасварыўся з сястрой і выпаліў радасна: "ну ты і дембель!"
Розум мне ўставілі хутка. гэтаксама як і значэнне гэтага слова.
Сёння ёсць серыял "Універ", Алка і яе піпец. Вельмі зручнае слова, скажу я вам. Усё, што хочаш, можна назваць "піпец".

вой, качка з дзюма галавамі -- "піпец", кашалёк дома забыўся -- "піпец", пару адмянілі -- "піпец", зарплату не даюць -- "піпец", артыкул добра развярсталі -- "піпец", марына падстрыглася -- "піпец", хтосьці захварэў - "піпец", каты пад акном качаюцца -- "піпец", суседзі дзевак праз вокны штабелямі водзяць -- "піпец", дождж за акном -- і той "піпец"...

І смешна, і не смешна. гэта ж колькі эмоцый мы прытупляем і забываемся іх назву! гэта ж піпец!:))
м-да, сёння модна "ржаць не магу пацталом" і быць "бландзінкай, тупой, піпец"
а яшчэ "чмокаць -- бусьбусь" і казаць "спокі". ууээ, ад апошніх слоў каробіць.
наваяз. Што ён дае і як з ім змагацца?
Комментариев нет:
Отправить комментарий