Сказала Валачкова хлапцу з мячом і адкусіла снікерс.
м-да. Збіраўся шмат чаго зрабіць. Толькі нічога не зрабіў. БТ у нас адключылі, таму за Еўрабачаннем сачу па ленце.ру
Сяргей глядзіць свё штодзекалі (гэта мяне рубіць, бо нельга сканцэнтравацца).
па ходу пераможа на еўрабачанні Лена з Германіі, я пра яе дарэчы ўзгадваў сёння падчас інтэрв'ю. АЛе той немец, з якім я гаварыў, быў нават па ходу не ў курсе:)
Жэня мне сёння пахваліўся, што едзе на месяц у Дайчляндзію. Эх, Жэня)
ладна, прамаўчу.
Да, наша газета ўзяла шостае месца з 21 каманды на спаборніцтвах. Валошын і Бегункова -- з вамі мы парвалі б усіх!)
першае месца ў АНТ. Але яны стараліся, праўда. Нават шкарпэткі белыя з лагатыпам канала апранулі...
даведаўся толькі што, што Беларусь не паслала канкурсантку на "Miss Universe". Дзіўна. Трэ будзе прабіць фішку.
О,зараз Сяргей нарэшце даглядзеў сваю гульню і пайшоў укладвацца спаць. Хоць трохі цішыні. І гэта ў 01:10. Піпец!
Чым далей я жыву ў інтэрнаце, тым больш усведамляю, што мне патрэбны свой кут. Нешта сваё. Каб пабыць аднаму. Каб рабіць тое, што запланаваў. Каб спяваць, танцаваць і спаць, калі захачу, а не калі нікому не перашкаджаю))
сёння было цёпла. раздзетыя людзі. дачы і прахожыя з марозівам. мінск-арэна, якую хоча пафотаць немец і тармазнуты транспарт, які сёння тармазнута хадзіў.
Бураша і Цімоша зажыгаюць Філадэльфію, а я думках ужо ў Брэмене...
Заўтра нядзеля. адказны дзень.
Поцелуй меня в пачку:) Кажу я і ...даядаю апошнюю зефірыну. Лена перамагла на Еўрабачанні. дзіва. Ну ладна. перамагла, то віншуем немцаў. Заўтра аднаго павіншую асабіста.На ленце прачытаў, што расіі адна толькі Беларусь 12 балаў дала. падсцілка.
сама беларусь на 24-м месцы. Крута нам, у фінал прайшлі, на людзей паглядзелі.
але што нам, кабанам. мы адкусілі свой снікерс і сказалі еўропе, каб пацавала нас у...
правільна падумалі, у пачку.
Комментариев нет:
Отправить комментарий