
Агульная колькасць каталіцкіх святароў, працаўнікоў Касцёла і семінарыстаў, забітых на працягу 2009 г., склала 37 чалавек. На жаль, гэта самы высокі паказчык за апошнія 10 год. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Fides», колькасць загінуўшых, у параўнанні з 2008 г., павялічылася ўдвая.
У 2009 г. загінулі 30 святароў, 2 сясцёр законных, 2 семінарысты і 3 валанцёры. Часцей за ўсё трагічныя выпадкі адбываюцца ў Амерыцы (загінулі 23 чалавекі). У Афрыцы загінулі 9 святароў, 1 законніца і адзін валанцёр, у Азіі былі забіты 2 святары, адзін святар загінуў у Еўропе.
catholic.by
Комментариев нет:
Отправить комментарий