Поиск по этому блогу

суббота, 12 июня 2010 г.

Пра Зацэпіных: Аляксандра і Антона


Суботні вечар. У нашым інтэрнацкім пакоі незвычайна спакойна. Сяргей з захлёпам глядзіць "ДОстояніе РЕспублікі", я, паядаючы трубачкі Вітошы, рыскаю па нэце і шукаю некаторыя пытанні да іспыту па Цімошык. За расчыненым акном гуляюць кітайцы, цёпла, душна. Ідылія, карацей.
І тут па тэлевізару аб'яўляюць Аіду Вядзішчаву, знакамітую выканаўцы "Песні пра мядзведзяў". Жанчынка спявае галаском 20-гадовай дзяўчынкі (фанера). Сяргей "рвёт і мечет", мне -- смешна.
Разгаварыліся пра фільм, дзе гэта песня выконвалася. Сяргей, як камп'ютар, выдае інфу,што Варлей таксама спявала гэту песню, толькі ўжо пасля, на творчых вечарах, у тым ліку і на вечары Зацэпіна.
-- Антона Зацэпіна, -- пытаю я, не адрываючыся ад кампа.
-- Якога Антона?!! Аляксандра Зацэпіна -- знакамітага кампазітара, аўтара амаль усіх песен да кінастужак Гайдая!! Як такога можна не ведаць?!
-- Соры, не ведаў))

Піпец. Спадзяюся, Ларыса Іванаўна будзе пытаць не пра гэта) Прынамсі, спадзяюся.

Комментариев нет:

Отправить комментарий