Поиск по этому блогу

воскресенье, 13 июня 2010 г.

УмАлишенные?

Шмат чаго за шэсць гадоў жыцця ў інтэрнаце я пабачыў. Дагэтуль самымі яркімі момантамі былі два. Калі зранку а 5-й ў Гродна да нас з вакна палезла нага (зусім нейкі левы чувак вырашыў перакантавацца ў нас, убачыў адчыненую фортку і палез...), другі момант -- калі я быў на другім курсе (са мной жылі першакурснікі, якім па начах не спалася, а вельмі зудзела ў адным месцы, каб на электрагітарах а палове трэцяй ночы пабрынькаць...)
На першыя паверхі ў інтэрнатах мне заўсёды "шанцавала", з суседзямі -- аналагічна.

Сёння ўначы была трэцяя кропля. Спаў я толькі дзве гадзіны, і тое, як там спаў. Варочаўся.
Уся рэч у тым, што нашым суседзям стукнула ў гадзіну ночы запісваць аўдыёперадачу для нейкай дзівахі, наколькі я зразумеў. Што б там не было, "ржала" яна канкрэтна.Вывяла мяне з сябе па-шансонску заведзеная "Что такое небо это камні..." у 04:38 ПАД ГІТАРУ!Пайшоў спрабаваць уціхамірваць. Як бы атрымалася.
У людзей зусім катушка паехала, вінцікі адваліліся. Ну, калі самі не спіцё -- дайце паспаць іншым!!! І гэтыя пастаянныя мацюкі (у мяне часамі ўражанне, што я на зоне жыву), крыкі, дзяўкі, трафік у нас за сценкай (цікава, па чым таксу бяруць?), і гэты смуродны, вельмі праціўны дым, асабліва ўначы (народ курыць, а так як вокны побач, то ўвесь дым прасочваецца да нас і мы таксама курым, пасіўна).
Сёння я злы, бо баліць галава. А баліць ад таго, што не выспаўся. І яшчэ ў мяне сёння іспыт.

3 комментария:

  1. нага... ггг... п'еса абсурду)))

    ОтветитьУдалить
  2. толькі вось я ў гэтай п'есе жыву...

    ОтветитьУдалить
  3. жыццё ўвогуле даволі часта нагадвае дрэнны фарс

    ОтветитьУдалить