Поиск по этому блогу

четверг, 17 июня 2010 г.

ЛірыКА


"Превеедмедведмыневіделісьстолетявездетебянайду -ха ю ду ю дуюду."

я зайшоў у магаз і там прыляпілася гэта песня.Чаго я туды заходзіў? купіць чаго-небудзь смачненькага. Купіў. Тры карзіначкі і пірожку "Медовую".

думаеце, зараз іх ем? ніфіга. мірненька стаяць у лядоўні, а я ем...чыпсы. Першы раз у жыцці ем чыпсы са смакам халадца з хрэнам.Нікому не раю іх купляць...
рабіў сёння інтэрв'ю з немкай Элізабет, а ноччу з Баракам Абамам. Ён мне чамусьці прысніўся сёння.

сёння чамусьці вельмі яскрава запомніліся людзі, якіх бычыў. Кабета з чорнымі, як смоль, брывамі і белымі, як смоль, валасамі. Хлапец з зячай губой, бабулька-капуша ў 40 адзёжках у 20 градусную спёку, такое ж 9-месячнае дзіця ў калясцы, закутанае-разукутанае, падлеткі з непамерна іх целу выцягнутымі канечнасцямі...

Людзі смешныя, як дзеці: кажуць, што розныя, а насамрэч -- усе аднолькавыя.
пайду брацца дачытваць псіхалогію.
"превед, медвед, мы не віделісь сто лет..."

1 комментарий:

  1. а пачыму бландзинки красяць карани валасоу у чорны колер?))

    ОтветитьУдалить