Поиск по этому блогу

среда, 27 октября 2010 г.

Людміла Якімовіч увайшла ў дзесятку лепшых на конкурсе талентаў "Міс Свету-2010"


Людміла Якімовіч, якая на дадзены момант знаходзіцца ў Кітаі на фінале конкурсу "Міс "Свету-2010" увайшла ў 10-ку лепшых дзяўчат паводле вынікаў міні-конкурсу талентаў.
Беларуска прадстаўляла цыркавы нумар, які быў для дзяўчыны ў навінку.
МІж іншым, як паказала практыка, беларуская зямля не без талентаў))
Найбольшая ж мабілізацыя "кулачкоў" беларусам спатрэбіцца ў суботу. У 22:10 тэлеканал АНТ распачне прамую трансляцыю фіналу конкурса.

Увогуле, менавіта дзякуючы АНТ, трансляцыя будзе магчымай у Беларусі. Тэлеканал адзін на сёння ў Беларусі, хто выкупіў правы на трансляцыю.

фота: прэс-служба АНТ.

Комментариев нет:

Отправить комментарий