Поиск по этому блогу

среда, 6 октября 2010 г.

Трудности "сожития"

Часам гэта называюць яшчэ цяжкасцямі перакладу, але "сожітіе" больш трапна.
Вось зараз ужо хутка стукне 24:00, а я яшчэ паўгадзіны мінімум павінен чакаць, пакуль вызваліцца ванная, каб прыняць душ.
Жыць у блоку, дзе акрамя цябе яшчэ пяць хлопцаў, не проста; пастаянна прахадны двор "левых" дзівах, развешаныя шкарпэткі над лядоўняй, пастаянны "срач" на кухні, разлітая вада ў ваннай, "суперкамфортная" прыбіральня...
Як добра ўсё ж, што на нашым факультэце дзве змены. І хоць раніцай можна адчуць сябе чалавекам, калі нікога няма і ты -- гаспадар у доме))

За 7 гадоў інтэрнацкага жыцця (у інтэрнатах жыву з 10 класа -- спачатку быў ліцэй, цяпер універ)я ўсё ж зразумеў, што свой посуд, напрыклад, надзейней за ўсё. Заўсёды памыты, сухі і ў тваім распаражэнні. Тое самае з прадуктамі. Як добра, што мы больш не ядзім разам, а харчуемся паасобку. Гэта насамрэч прымушае быць больш самастойным.

Але найбольшая праблема -- гэта ўборка. Тут ужо, як кажуць, альбо як мама навучыла, альбо толькі армія выправіць (ды і тое не факт). ПРа вынас смецця я маўчу. Добра, што свайго першакурсніка хоць ложак запрашляць зраніцы навучыў.Цяпер ён хоць ведае, што так лепш. А то прыдумаў: "а навошта -- зраніцы не паспяваю, а звечара -- ужо спаць хутка". З ежай у пакоі таксама больш-менш. Я разумею, чыпсы можна з'есці ў пакоі, але кіўбасу ці рыбу, ці жараную бульбу -- выбачайце, але я не хачу, каб мае рэчы заўтра пахлі жаранай бульбай...

Карацей, усё часцей задумваюся пра тое, каб з'ехаць на кватэру. У інтэрнаце хоць і танна, але па-першае, зімна (у нас першы паверх і проста піпец -- хоць ваўкоў ганяй,яшчэ і вокны ў поле)...
Так што, шаноўныя наведвальнікі, калі раптам у кагосьці якія знаёмыя здаюць жыллё - пішыце, разгледзім вашы варыянты:)
З пажаданнем, добрай ночы=)

Комментариев нет:

Отправить комментарий