Поиск по этому блогу

воскресенье, 10 октября 2010 г.

Беларуска ўсё ж даехала да "Міс Інтэркантыненталь"


Беларуска Ганна Кіндрук, першая віцэ "Міс Беларусь-2010" усё ж будзе ўдзельнічаць у конкурсе "Міс Інтэркантыненталь-2010" на Карыбах. Яе анкета ўжо з'явілася на афіцыйным сайце конкурса.
Дзяўчына родам з Пінску. У свой час, два гады таму, яна дайшла да паўфіналу "Міс Беларусь", але вымушана была сысці -- яна знялася з конкурсу, бо яе хлопец быў супраць яе ўдзелу. Сёлета яна пайшла да канца. І як вынік - будзе ўдзельнічаць яшчэ ў адным конкурсе. Ды не абы-дзе, а ў Карыбах, горад Пунта-Кана.
Яе "калега" Людміла Якімовіч, "Міс Беларусь 2010" -- таксама на конкурсе. Толькі ў Кітаі -- там сёлета выбіраюць "Міс Свету".

Пра ўдзел яшчэ адной беларускі, якая павінна была абараняць гонар Беларусі на конкурсе "Miss International" пакуль нічога невядома.

Параметры Ганны Кіндрук: 87 - 62- 92. Памер нагі - 42=)
Апошнія два гады беларускія прыгажуні ўваходзілі ў пяцёрку лепшых на "Міс Інтэркантыненталь". І двойчы атрымоўвалі тытул "Міс інтэркантыненталь Еўропа".
Сёлета шансы, я лічу, у нас таксама ёсць. Усяго на сёння ў конкурсе заяўлены прыгажуні з 69 краін свету.

1 комментарий:

  1. Великолепны все представительницы финальной пятёрки на "Мисс Беларусь-2010". Абсолютно согласна с выбором жюри.
    Анна прекрасная девушка. Статная, грациозная, обаятельная. Искренне верю в её успех на предстоящем конкурсе.

    ОтветитьУдалить