
Вольга Сярожнікава,якая пачынаючы з 2003 года з'яўлялася кіраўніком Нацыянальнай школы прыгажосці,сышла са сваёй пасады. Пра гэта сёння мне паведамілі ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
Менавіта гэта арганізацыя з'яўляецца арганізатарам беларускіх конкурсаў прыгажосці "Міс Беларусь","Міс Мінск", валодае ліцэнзіямі на ўдзел у міжнародных конкурсах "Міс Свету", "Міс Еўропа", "Міс Інтэрнэшнл", "Топ Мадэль Свету" і інш.
На працягу некалькі гадоў Вольга вяла модны блог - www.fashionjournal.biz
Сёння Вользе Сярожнікавай 32 гады. У 2002 годзе на Нацыянальным конкурсе "Міс Беларусь" яна заваявала тытул "Міс Фота", у 2003 годзе прадстаўляла Беларусь на міждународным конкурсе "Міс Еўропа" у Парыжы, здымалася для французскага часопіса Elle, беларускіх глянцавых выданняў.
Прычыны звальнення Вольгі не афішуюцца.
Комментариев нет:
Отправить комментарий