Поиск по этому блогу

понедельник, 1 ноября 2010 г.

Дзякуй табе, вынаходнік гумовых пальчатак!


Сёння прыбіраў у блоку. Хоць здаць дзяжурства павінен быў раней (нагадваю, што жыву ў студэнцкім інтэрнаце), але толькі сёння дабраўся да ваннай і прыбіральні.

Насамрэч, праблема ўсіх, хто лянуецца альбо як мага даўжэй адцягвае працэдуру ўборкі, зусім простая. Трэба мыць БРУДНЫ ўнітаз і пол. Як падумаеш -- нутро пераварачваецца. Раней, скажу шчыра, у нашым блоку, калі хто ўвогуле што мыў, дык пазычалі ў суседніх блоках у дзяўчат розныя даместасы альбо проста вадой.

Сёння была мая чарга і я купіў нейкі спецыяльны сродак і пальчаткі. Гэта такі цуд! Вы ўявіць не можаце!!
Калі ёсць чым мыць і ў чым -- праблему можна ператварыць у проста звычайную працэдуру.

Уборка заняла ў мяне каля гадзіны, але цяпер у нас усё блішчыць і ззяе. Клас?:)
Дзе там наступнікі Лены Афанасьевай, якая звычайна правярала санітарны стан пакояў? Прыходзьце -- у нас чыста!!=)

У сувязі з гэтым пашукаў у нэце інфу пра вынаходніцтва пяльчатак.Аказваецца, жыць весялей людзі пачалі яшчэ ў 1952 годзе. Менавіта ў гэтым годзе ў Вялікабрытаніі вынайшлі гумовыя пальчаткі.
пра іншыя вынаходніцтвы ТУТ

Комментариев нет:

Отправить комментарий