

Апошнія дні былі вельмі насычаныя на конкурсы прыгажосці. Ужо традыцыйна так склалася, што лістапад -- гарачая ў гэтым сэнсе пара. І пакуль Пуэрта-Рыка прымала віншаванні з перамогай на "Міс Інтэркантыненталь 2010", у Кітаі прайшоў яшчэ адзін конкурс -- "Міс Інтэрнэшнл 2010". У ім ад Беларусі выступала актрыса Тэатра оперы і балету Дар'я Саладуха (на фота справа). Дзяўчына вядомая многім па ўдзелу ў конкурсе "Міс Мінск 2008".
Конкурс завяршыўся 7 лістапада. Перамогу ў ім святкавала Венесуэла. Першая віцэ-міс -- Тайланд. Другая віцэ-міс -- КІтай.
Беларусь ужо традыцыйна з'язджае ні з чым.
Між іншым надзеі зачапіцца за які-кольвек тытул у нас быў. Якраз "Міс Інтэрнэшнл" прынёс у 2008-м годзе тытул "Міс натуральная прыгажосць" Таццяне Рынейскай, а беларуская мадэль Юлія Сіндзеева ў 2007-м годзе была ўдастоена тытула "2-я віцэ-міс Інтэрнэшнл".
Летась на конкурс было вырашана дэлегаваць 21 гадовую Яну Супрановіч, якая таксама некалі ўвайшла ў лік фіналістак конкурса "Міс Мінск-2008". У выніку ні Яна летась, ні Дар'я сёлета скарыць журы прыгажосцю так і не змаглі.
фота Дар'і Саладуха з конкурсу:


Ну так вот и посчитали что для Беларуси уже хватит, что и другим из числа 80 респуьлик тоже что то надо :)
ОтветитьУдалитьНа этом шоу сейчас побеждает Азия и Америка , те , которые хозяева этого шоу и те, которые вкладывают хорошие деньги! Ну а у нас вечно привыкли все на халяву :))))
ОтветитьУдалитьВот лично вы хоть как то поддержали хотя бы девочек которые оп одной ехали в далекий Китай на таких то условиях когда вся подгатовка к этому шоу это билет туда и обратно и какого было им там без вообще никакой поддержки, как думаете ? Волновались, пережевали и помогали чем могли только родители . Вы бы для разнообразия поинтересовались бы для начала подробностями раньше чем писать " зачапицца "
Я з радасцю цікавіўся б гэтай тэмай больш актыўна, калі б працаваў у спецыялізаваным выданні. Працую у звычайнай газеце, якая на тэму моды і конкурсаў прыгажосці выдаткоўвае столькі ж месца, колькі і на надвор'е.
ОтветитьУдалитьАле падрабязнасцямі я цікавіўся. У Нацыянальнай школе прыгажосці,напрыклад. Але там не зусім ахвотна раскрываюць сакрэты "падрыхтоўкі". Калі пра білет я, у прынцыпе, і так здагадваўся, то пра сам працэс ведаю не больш за астатніх беларусаў.
Калі хочаце расказаць -- з радасцю вас выслухаю.
мой e-mail: iljasmail@gmail.com
Не расказваюць таму што няма чаго тут расказваць. Как было усе на адпаведным узроунiш дык расказалi б будзьце упэунены !:)
ОтветитьУдалить