Поиск по этому блогу

четверг, 2 декабря 2010 г.

Прэзентацыя кнігі Рычарда Курыльчыка «Незламаны з Назарэта».

13 снежня 2010 г. у Інстытуце тэалогіі БДУ (пр-т Незалежнасці, 24) адбудзецца сустрэча з польскім пісьменнікам гістарычнай тэматыкі Рычардам Курыльчыкам і прэзентацыя яго кнігі «Незламаны з Назарэта». Мерапрыемства распачнецца ў 11.00 у 307 аўдыторыі.

У сустрэчы прыме ўдзел і перакладчык гэтай кнігі на беларускую мову Анатоль Буцевіч. Кожны зможа набыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара.

Кніга «Незламаны з Назарэта» выйшла ў выдавецтве «Кавалер» накладам 1000 экз.

навіна:
catholic.by

Комментариев нет:

Отправить комментарий