часам ёсць такія рэчы, нават цяжка ім адразу даць назву
назаву "сіндром Sprachstunde"/
сітуацыя: вы, ваш знаёмы-іншаземец і ваш суайчыннік.
сёння мой знаёмы-іншаземец запрасіў мяне ў лазню.
мы пайшлі ў траіх: я, ён і яго сябра, беларус.
пачыналася ўсё як бы на пазітыве. Умовы добрыя, адпачынак для душы і цела.
Вось толькі гутаркі як такой так і не завязалася. Усю ўвагу майго знаёмага забіраў на сябе яго знаёмы (назавём яго Іванам). Ён жартаваў, смяяўся, але размова праходзіла ў рэжыме адзін-на адзін, я там быў дакладна лішнім.
Каб не адчуваць сябе як з той прымаўкі пра трэцяга лішняга я праз некаторы час сышоў. Ды і навошта перашкаджаць Івану гутарыць з іншаземцам. Ён можа даўно не бачыў яго ці шмат чаго сказаць хоча...
Мне сумна вось што: чаму ў нас так? такую асаблівасць пра "сіндром Sprachstunde" я заўважыў яшчэ пару гадоў таму. Калі на гарызонце з'яўляецца іншаземец, мы гатовыя касьмі, як кажуць, легчы, але ўсё гэтаму чалавеку паказаць-расказаць і г.д. Але ўсё гэта -- без пастаронняй дапамогі.
Колькі разоў быў у такой сітуацыі: скажам, вас 5. Іншаземец штосьці пытаецца і хто-небудзь адзін з гэтых пяці хуценька адказвае іншаземцу, каб іншыя не перашкодзілі і "забірае", такім чынам увагу іншаземца на сябе.
Сумна і балюча часам бачыць, калі людзі рэальна "раўнуюць" цябе да іншаземца, баяцца, што ты якімсьці чынам перашкодзіш іх размове. Балюча адчуваць, як людзі пазіраюць на цябе, як на якогасьці канкурэнта...
Людзі, што ж гэта такое? адкуль у нас гэты "сіндром Sprachstunde"?? Да якога часу мы будзем касавурыцца і бачыць у земляках канкурэнтаў. Я што, шчасце ваша забіраю ці яшчэ што?
як так, то прабачце. Мне не трэба у такім выпадку ніякіх іншаземцаў. Я хачу з імі проста пагаварыць...
а за лазню,браце Карстэн, дзякуй!
А гэта не толькі з іншаземцамі. Ёсць люді, якія ў любой кампаніі возьмуць на сябе ўсю ўвагу і гэта будзе тэатр аднаго акцёра. Што там казаць... аднойчы запрасіў знаемых святароў у госці, а тут прыйшла цешча (не магла прапусціць такой падзеі). За ўвесь вечар я не меў магчымасці сказаць гасцям а ні поў-слова. Затое цешча прыкладала ўсе намаганні, каб гасцям не было сумна. Так і разышліся не пагаварыўшы.
ОтветитьУдалить