Надвор'е сёння, канешне, дало выбрыкаў. На дварэ 12 студзеня, а ідзе дождж і тэмпература 0 градусаў. Перамяшчацца па горадзе сёння было няпроста. Быццам козы, скакалі людзі ад адной лужыны да другой. Самае сумнае, што пад лужынамі гэтымі быў лёд.
А я сёння змяніў групу на курсах па нямецкай мове. Чатыры месяцы празаймаўся на ўзроўні Б1, а сёння схадзіў на занятак у Б2. І што я скажу, трэба было сюды раней прыходзіць.
Вядома, граматычна я раблю агрэхі, але тое, як у Б2 балбочуць, ніколі не было ў Б1. Гэта якраз тое, што мне патрэбна.
У Б1 вельмі харошая выкладчык. І студэнт ынейкія ўсе дружныя. Хоць узровень ведаў трошкі не надта, але дружна. У Б2 узровень групы цудоўны, не адчуваеш сябе белай варонай, як у Б1, але ж і група не сказаць, каб надта дружная.
Я думаў, што Б2 -- скрозь вышэйшы разум. Няпраўда: некаторыя не ведаюць слоў, якія ведаю я. А я ў сваю чаргу не заўжды ўжываю патрэбныя словы, якія ўжываюць некаторыя з іх.
І яшчэ -- разбіралі нейкае слова і выкладчык пытае, як перакладаецца. Я вазьмі ды ляпні па-руску пераклад. "У нас па-руску не размаўляюць -- быў адказ"
Тлумачыць усё трэба па-нямецку. У Б1 напачатку таксама так было, а пасля папрывыкалі.
Але толькі нямецкая мова -- выдатна, я лічу. Вуха нашмат хутчэй прывыкае і адаптуецца.
У цэлым група -- як я і ўяўляў -- гэта моладзь прыблізна майго ўзросту.
Ёсць людзі больш сціплыя, ёсць больш блатныя, дзе спачатку ідзе "А вось я ў мінулым годзе здаваў тэст ДАФ", а ўжо пасля ўсё астатняе.
Эх, вырашыў усё-ткі, што перайду ў гэту групу. Спадзяюся, зжывемся.
Калі гэта твой узровень -канешне правільна, што пераводзішся!
ОтветитьУдалитья ўсё жыццё была ў розных суполках (у школе напрыклад), дзе мне было заўсёды некамфортна. затое добрыя веды.
Гётэ?
ОтветитьУдалитьстрымлайн.
ОтветитьУдалить