
Чалавек бывае самотны толькі таму, што адзін. Банальна, згодны, але праўда.
Нядаўна калега на працы сказала, што ідзе дадому, але не хоча:
-- Хачу, -- кажа, -- каб зараз не сумна мне было,каб быў нехта той, каму можна распавесці навіны за дзень, падзяліцца перажываннямі і добра пабавіць час. Каб чалавек слухаў і яму не было гэта ў абузу...
Адным словам, яна хацела мне сказаць, што ёй патрэбен СЯБАР. Якому можна пазваніць у тры ночы і сказаць: я прыеду, бо мне няма дзе начаваць. Які можа пазычыць табе грошай, альбо сходзіць з табой у кіно.
І я згодны з ёю. Я часта сяджу на працы дапазна, не таму, што пастаянна так позна дапісваю матэрыялы, а таму што мне няма да каго спяшацца.
Я пішу, прыбіраю ў стале:), п'ю па дзесятаму разу гарбату і г.д.
І ўжо калі выходжу ў 22:00 на двор, каб ехаць дадому, то ідучы няспешным крокам па праспекце, разумею, што зараз я быў бы зусім не супраць зайсці ў якую-небудзь кафэшку і перакусіць.
Але ісці аднаму?
Лепш зусім тады не ісці.
І я іду дадому, дзе кожны заняты сваёй справай і ...таксама займаюся сваімі справавамі, забываючыся ўрэшце рэшт павячэраць увогуле. А заўтра ў абед ўспомніць: а што са мной не так? Блін, я ж паесці забыўся...
Нядаўна я прыйшоў да высновы, што сацыяльныя сеткі і розныя там сайты знаёмстваў папулярныя толькі таму, што людзі насамрэч адзінокія. І хоць у іх там па 700 сяброў -- гэта віртуальныя сябры. Ім ты не патэлефануеш у тры ночы са словамі: выручай, няма дзе начаваць, я прыеду...
І людзі днямі і начамі завісаюць у гэтым сеціве. Бо там "сябры". Бо там ёсць ілюзія, што ты не адзін.
Адзінота раніць. Як гіганцкае свярло яно сверліць у вас вялікую дзірку нудоты і адзіноты, у якую дуе вецер.
Часта людзі робяць памылкі толькі таму, што адзінокія. Ідуць насустрач аванцюрам, кідаюцца з галавой у раманы і прыгоды, толькі таму, каб такім чынам забывацца на некаторы час пра тое, што ты адзін.
І якой бы не была ілюзія сяброў, сапраўдных сяброў нават менш, чым нам здаецца.А можа і ўвогуле мы іх яшчэ не напаткалі.
Некаторым шанцуе і яны сустракаюць сваю палову, якая становіцца той апорай, якая затыкае тую дзірку адзіноты. І тады вецер больш не дуе.
І заўважце, як часта людзі, які кахаюць адзін аднаго і любяць таксама, як часта яны абдымаюць адзін аднаго: блізкія сябры, бацькі з дзецьмі, дзяўчына і хлопец.
Абдымаючыся, яны правяраюць, ці свішча ўнутры душы вецер. І часта пасля абдымкаў каля вачэй прабягаюць дробныя зморшчыны -- усміхаецца сэрца. СПакою. Бо ветру няма...
У людзей, якім няма каго абдымаць, такія ж зморшчынкі з'яўляюцца на сэрцы. Сваё карэнне так пускае адзінота...
Большасць людзей не любіць адзіноты, таму што тая прымушае думаць. І яны зробяць усё, каб не думаць.
ОтветитьУдалитьМетафара з дзіркай атрымалася вельмі цёплай :). +1
Мне здаецца, што дома аднаму быць лепш, чым калі там пастаянна ядуць мозг і патрабуюць дабаўкі :)
Я думаю, што ваша калега намякала не на сябра, а на закаханага ў яе :)
Сябар - гэта вельмі важна. Ніколі не паверу, што ў вас няма сябра.
калі што - айда да нас у госці! мы цябе заўсёды чакаем =)
ОтветитьУдалить