
Больш за ўсё мяне рубіць, калі тэлефануе (альбо сустракае)хто-небудзь са знаёмых альбо родных і пачынае: "О, ты ж журналіст. А напішы..." І пачынаецца: адзін хоча, каб пахвалілі яго шэфа, другі хоча, каб напісалі пра яго (які ён талент), трэці хоча, каб я напісаў пра "беспредел местной власті", але не хоча, каб я яго называў, бо яму пасля жыцця не будзе.
ААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААА
Так і хочацца сказаць усім. Народ, ну што вы на мяне гледзіце, быццам я магу вырашыць усе вашыя праблемы. Я такі ж звычайны чалавек, як і вы. і ў мяне такая ж звычайная праца, як і ў вас. Толькі спецыфічная.
І кожны раз даводзіцца тлумачыць, што па-першае, можна замовіць ржкламны матэрыял, а па-другое, калі б газета кожны раз пісала якую-неб. драбязу, то яе б (газету) - ніхто б не чытаў. і глядзяць на мяне людзі і думаюць: вот сука.
тое ж я думаў сёння ў маршрутцы, калі на ГУМе пасля мяне ў салоне ўвайшло яшчэ дзве красоткі. Уселіся, едзем. Я заплаціў. Яны маўчаць. Праехалі прыпынак. Вадзіцель: так, хто яшчэ не заплаціў, плацім.
маўчанне.
Вазіцель: дзяўчаты, вы ж не плацілі.
Адна: мы на комаровке саділісь.
ЁН: да? і сколько же вы давалі?
другая: 10 тысяч.
ЁН: а чаго ж я тады тры білеты прабіў на ГУМЕ?
левая цётка з маршруткі: а там какіе-то девочкі добегалі. Відімо, вы по ошібке.
Вадзіцель перапытаў яшчэ раз. Усе маўчаць. Спытаў у мяне: я і кажу, што я-то заходзіў. А пра сябе думаю,ці садзіліся тыя дзве. Проста я са сваёй сумкай(пакуль я там усаджваўся)дакладна ўспомніць не магу. Але тое, што я сеў, а праз хвілю да мяне села нейка дзяўчына -- дакладна. праехалі два прыпынкі.Я той дзяўчыне кажу: і не сорамна вам?
яна: яна ж на камароўцы садзілася...
ну ладна, думаю. ДЗяўчаты выйшлі.
А мяне пасля ўсю дарогу сумленне падказвала, што яны ехалі зайцам.
І такі быў на сябе злы. Гэта ж дадумацца: ужо і маршрутках на халяву хочацца праехаць.
Прычым не першы раз заўважаю. Сядзіць на прыпынку так чалавек 8. 7 заплацілі, а восьмы зубы з'еў і маўчок. Аж пакуль вадзіцель не нагадае. Самае цікавае, што ўсе будуць машчаць і тыпу не разумець, хто тут заяц. Рубіць.
угу, меня тоже не перестают удивлять люди, действующие по принципу "Снимите меня, я вам все скажу"((
ОтветитьУдалить