Поиск по этому блогу

пятница, 28 января 2011 г.

чатыры акаунты

я сяджу на ложку і слухаю, як размаўляю цішыня. на гадзінніку 5:41.чуваць, як стракоча лямпа люмінісцэнтная на столі.секундная стрэлка адбівае хвіліны (гэта той будзільнік, які я купіў, каб у пакоі адчуваць сябе па-дамашняму).за шыбай чуваць вецер.маўчыць халадзільнік.
***
ноччу ўсё дзіўнае.непадобна-спакойнае.якраз у такія хвіліны я даю сабе абяцанне наконт генеральных уборак і г.д.
здаецца, па начах святлее розум і разумееш, што настаў усё ж час выбірацца з той ямы, якую сам сабе накапаў днём.
***
сёння званіла мама.скардзілася на боль у нырцы.ехала з працы,трэба было піхаць машыну.замоцна тужылася.а я не прыехаў.абяцаў, але перанёс на тыдзень.балван.
***
у такія начныя хвіліны ты разумееш, што твая сацыялізацыя ў тваім імкненнях, а не ў душы. У душы так як ёсць, а не так, як ты хочаш,каб было. Бог заўсёды адкрывае перад табой тваю душу.а там такая сцяна!уся чорная ад бруду...высокая
такія хвілі разумееш, што ты патрэбен сваёй сям'і, што ты павінен забыцца паролі ў сацыяльныя сеткі і забыцца пра свой эгаізм.
што ў цябе можа быць тое, да чаго ты імкнуўся, калі ты вернешся з той страйшай лагчыны, дзе стогнуць і плачуць.
***
уначы размееш сур'ёўнасць і адказнасць жыцця.

Комментариев нет:

Отправить комментарий