Поиск по этому блогу

среда, 2 февраля 2011 г.

"...Хочацца да рэчкі, падалей ад дому..."


Не сядзіцца ў хаце нашаму першакурніку-малому, хочацца ў Мінск, падалей ад дома.

Я ведаў, што так будзе:) адчуваў. Гэта ж і так я пару дзянькоў адзін пажыў. Хопіць раскошы =)

Вярнуўся сёння мой першакурснік. Да канца канікул яшчэ 4 дні, а ён ужо тут як тут. І не трэба ніякі вечар сустрэчы з выпускнікамі (першы год!).

Сказаў, што ўжо наадпачываўся, маўляў. Але, як чалавек, які таксама быў першагоднікам, магу сказаць смела, што кіравала ім наступнае:
1)ілюзія незалежнасці ад бацькоўскага крыла
2)магчымасць патусіць у Мінску (да заняткаў яшчэ 4 дні-- рабі, што хочаш)
3)проста тупа ляжаць і нічога не рабіць і каб да цябе ніхто не лез (але гэты пункт самы безнадзейны і ніколі не збываецца ў інтэрнаце:)
4) класціся спаць і ўставаць КАЛІ і ДЗЕ заўгодна, усё роўна бацькі не бачаць.

вось такія печанюшкі:)
Эх, сядзеў я адзін і зразумеў, што мне будзе цяжка ўсё ж прывыкнуць да адзіноты, калі раптам буду адзін здымаць пакой.Таму, працэнтаў пяць яго прыезду (а мо і 45) я ўсё ж задаволены.
Будзем жыць.

2 комментария: