Поиск по этому блогу

пятница, 25 марта 2011 г.

Праца ў штодзённай газеце нялёгкая. І рэч нават не ў тым, што пісаць трэба шмат. Навін шмат, падзей шмат. А пра ўсё расказаць немагчыма, таму даводзіцца выбіраць.
Пад канец месяца нават тое выбранае цяжка надрукаваць -- бо шмат рэкламы. Модулі-модулі-модулі.
у выніку, газетныя артыкулы і зусім толькі перашкаджаюць.
Яшчэ адзін біч беларускамоўнай газеты -- правільнае напісанне неўнармаваных слоў, альбо слоў, якія ў паўсядзённым жыцці ўжываюцца рэдка.
Кшталту, жытнёвы хлеб. Скрозь кажуць -- ржаны, але слова "рож" у беларускай мове няма.
вось пільнуй, каб не памыліцца.
увогуле, вельмі не пашкодзілі б моўныя хвілінкі ў рэдакцыі. Каб разам збірацца і слухаць правілы па якім-небудзь слове (ах). Тыя ж двухварыянтныя: кашалёк і гаманец, прахожы і мінак, прадаўшчыца і прадавачка, працэнты і адсоткі, ручка і асадка, жылы і цягліцы, акцёрка і акторка, Германія і Нямеччына...

багатая ты, наша мова. Вось толькі кожны мае на цябе сваю праўду.

4 комментария:

  1. Наколькі я ведаю, пры выбары аднаго з двух слоў карыстаюцца наступнай устаноўкай. Калі хочаш быць "большым беларусам", то выбіраеш слова з тарашкевіцы, а калі звычайным, то русіфікаваную форму. Хіба слоўнік змяшчае два прапанаваныя вамі варыянты?

    ОтветитьУдалить
  2. мне не трэба быць больш беларусам, бо я і ёсць беларус, які адмалку чуў каля сябе беларускую мову (мне пашчасціла, бо нарадзіўся ў вёсцы).

    але слоў прадавачка ці акторка за ўсё жыццё нідзе ні чуў, пакуль не прыехаў у Мінск і не сутыкнуўся з беларусамі, якія нарадзіліся ў горадзе і пасля рашылі размаўляць па-беларуску (кажу не пра ўсіх, а пра знаёмых), адкапаўшы гэтыя словы і прыкрыўшыся тым, што, маўляў, гэта тарашкевіца.
    Не ведаю, так людзі ў вёсцы не гавораць. можа, раней, у 20-х так і гаварылі, але не сёння. я -- за літаратурную мову.

    ОтветитьУдалить
  3. вось у тым і рэч, што слоўнікі змяшчаюць адзін варыянт, але пад уплывам "наваязу" актыўна вяртаюцца "мінакі", "адсоткі" і інш. некаторыя журналісты блытаюцца. а хто і свядома, адмыслова кажа так, як хоча.

    ОтветитьУдалить
  4. я таксама за літаратурную мову)).
    хіба ў газеце няма стыліста ці таго, хто вычытвае памылкі?
    а вы зрабіце спіс правільных слоў і размясціце перад вачыма). яшчэ варыянт, каб газета сабрала і зацвердзіла такі спіс для ўсіх супрацоўнікаў. тады і блытаніны не будзе. у нас жа ніхто нічога не будзе рабіць, пакуль зверху не пнуць)

    ОтветитьУдалить