Поиск по этому блогу

пятница, 20 мая 2011 г.

назіранні

Нядаўна, ідучы на працу, стаў сведкам цікавай размовы маці з сынам. Хлопчык гадоў шасці выпрошваў у мамы "мышынарый". Дзіўна гучыць, пагадзіцеся. Маці казала цвёрдае "не", але малое з усмешкай -- настойліва патрабавала свайго.
Я ўзгадаў сябе ў дзяцінстве)) мама нават расказвала, што культавары (мой любімы магазін)мы абыходзілі за кіламетр пасля таго, як аднойчы я закаціў там істэрыку, жадаючы, каб мне купілі самую вялікую машынку.
А дарослыя дзядзі і цёці ладзяць каласальныя закупы па ўсёй Беларусі. Соль, цукар, алей, мяса. УЖо чацвёрты месяц у нас не купіць валюту...Сёння ўсе, быццам замбіраваныя, пачалі здымаць грошы ў банкаматах. У Фэйсбуку прачытаў, што хтосьці пусціз чутку пра тое, што у банкаматах могуць знікнуць грошы.
Што мяне ў гэтай валютнай сітуацыі насцярожвае і абурае, так гэта валютчыкі. Такія тоўстыя мужыкі і жанчыны за 45. З каменнымі хамаватымі тварамі і позіркам -- "я кароль". Нядаўна і зусім сумна: на адным з сайтаў дапамогі тым, хто хоча купіць долары і еўра на тут.баі прачытаў, што адзін мужчына хоча за раз здаць 23 тысячы (!) долараў. Уяўляеце?
У мяне знаёмыя 50, 100 долараў, еўра, грошы купіць не могуць для паездкі за мяжу, а тут -- 32 тысячы. Няма сумлення ў людзей.

Комментариев нет:

Отправить комментарий