Пад такой назвай змясціў у сваім ЖЖ фотаздымак з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўкраінскі блогер СяргейМоцарт. Нядаўна госць з Кіева чарговы раз наведаў Беларусь.
-- Я цікаўлюся развіццём грамадскага транспарту ў Кіеве і ўсім, што з гэтым звязана. Таксама мне цікавы розныя будаўнічыя аб’екты. Так што ў маім журнале перыядычна можна бачыць пасты на гэту тэму.
Выпускнік Нацыянальнай Акадэміі Кіруючых кадраў культуры і мастацтваў Украіны па спецыяльнасці “гукарэжысура” сёння Сяргей працуе на студыі гуказапісу GloriaRec.
Чым цікавы здымак украінскага госця – нават ён заўважыў правілы напісання зваротнага займенніка “сабе”. Таму што ёсць іншы, напэўна шмат хто памятае таблічку "к сабе":)) Як вядома, паводле літаратурных правілаў сучаснай беларускай мовы, варыянт “к сабе” – граматычная памылка, правільна будзе “да сябе ”...
Комментариев нет:
Отправить комментарий