![]() |
фота Алены Ківач |
ДАІ было ў шоку)) А што хацець? Адкуль у народа бензін, калі з 7 чэрвеня тарыфы на паліва паднялі яшчэ на 30 працэнтаў. Беларусы стратэгі. Дамовіліся ў сацыяльных сетках і прыйшлі. Гэта як з фантанам тым на днях. Малайцы!
Але для транспарту першая паласа была вольная, таму зроблена было з розумам.
Вось праўда. Што-што, а прыдумалі і зрабілі. Беларусы -- ужо даўно не тыя загнаныя "сахі і касы".Беларусы хоць і церпяць, але мозг у іх ёсць. Колькі разоў пераконваўся. І нават калі яны будуць маўчаць, гэта не значыць, што думак у іх няма і свайго меркавання таксама. Усё ёсць, проста гаварыць пра яго кожнаму папярэчнаму -- нафіг трэба.
Сёння, едучы з працы ў 21:30 на маршрутцы, я-такі застаў тую забастоўку. Машыны стаялі, сігналілі, а кіроўцы выкідвалі з акон мелкія купюры беларускай валюты. Не, усё правільна: нават тры сотні гэтых дваццатак -- і аднаго еўра не набярэцца!! То які ад іх прок?
Мінакі шчыра віталі аўтамабілістаў. Яны свісцелі, віталі іх і апладзіравалі. Шчыра прызнаюся, такое радаснае адчуванне -- мы праязджалі ГУМ, калі апладысменты дайшлі і да нас. Стаялі на святлафоры, а людзі нам хлопалі. Хлопалі і ўсміхаліся. Махалі нам у шыбы і здымалі нас на мабільнікі, хоць мы былі проста мірнай маршруткай, якая ехала на Ландара. Падтрымлівалі. Мы ў маршрутцы ў момант адчулі сябе сям'ёй, адным цэлым -- беларусамі. Тымі, сярод якіх можна расказваць эканамічныя анекдоты (іх ужо расказвалі), дзе адзін другога разумеюць з паўслова...І ведаеце, такі гонар адчуваеш. Валюты няма, цэны бешаныя, заробкі на тым жа ўзроўні, арэнда расце -- а беларусы не зламаліся. Яны такім вось чынам вырашылі выказаць сваю пазіцыю.
Усміхаліся і аўтамабілісты)) І толькі міліцыянты нервова мітусіліся, спрабуючы ліквідаваць форс-мажор. Ужо калі былі на вул. Маскоўскай нехта з пасажыраў маршруткі заўважыў, што туды, у бок праспекта -- выезд у бок БДУ і ПАШТАМТУ машыны ўжо не пускаюць... На гадзінніку было 21:50. Пра забастоўку я прачытаў са стужкі навін на interfax.by яшчэ ў 18:00. Тры гадзіны, калі не больш, ішла акцыя...!
Вось зараз сяджу і прыемна за мой народ. Дзякуй, беларусы.
пс. Ну, і эканамічны анекдот з маршруткі:
Сын:
-- Тата, ты чуў -- гарэлка падаражэла! гэта значыць, што цяпер ты будзеш менш піць
Бацька:
-- Ага, фігушкі! гэта значыць, што ты цяпер будзеш менш есці..))
если бы мы также дружно из кризиса вышли T_T
ОтветитьУдалитьШыкоўны матэрыял! Цалкам згодна з кожным словам. Прыкра за сітуацыю,і прыемна, што людзі аб'ядноўваюцца. Шкада, гісторыя мае прывычку паўтарацца((
ОтветитьУдалить