Поиск по этому блогу

пятница, 6 марта 2015 г.

IPS. Выжыць у Берліне. Частка першая




Яшчэ за некалькі месяцаў да ад’езду я абдумваў ідэю весці блог пра тое, куды еду і што буду рабіць. Нават пілотны нямецкамоўны тэкст старанна напісаў. Але пасольства адмаўчалася (ну і няхай), таму пісаць я буду сюды.

Вядома, першы тэкст я хацеў пачаць па-іншаму і апісваць хацеў зусім іншыя рэчы, але будзе, як будзе. Другога сакавіка пачалася мая крутая стыпендыяльная праграма ў нямецкім парламенце – практыка ў Бундэстагу.



Для даведкі: праграма фінансуецца нямецкім парламентам і ў 2015 годзе праводзіцца ў 29 раз. Свае заяўкі сюды падаюць сотні маладых хлопцаў і дзяўчат з дзясятку еўрапейскіх краін. Адбор праходзіць у два этапа. Сёлета з Беларусі нас прайшло двое. Я і дзяўчына Гэлена.

Акрамя нас, на практыку прыехала яшчэ каля 115 чалавек з чатырох дзясяткаў краін...

Рэчаіснасць радавала роўна да другога дня. Ён выдаўся, як не круці, насычаным. Я не адышоў і ад дарогі яшчэ. Ды і рэчы напярэдадні толькі забраў (год назад пакідаў у берліне шмат рэчаў, як скончылася мае вучоба ва ўніверы).

Гэта быў аўторак. У нас была экскурсія па бундэстагу, таксама перад гэтым нас раздзялілі на пяць груп і мы таксама зрабілі сабе адмысловыя пропускі, як у дэпутатаў. Доступ, дарэчы, высокі. Мы нават можам гасцей з сабой праводзіць. Падпісалі пасля таксама даведку аб неразгалошванні некаторых момантаў (пра гэта тут і не будзе пісацца).

Дык вось. Беручы з сабой з дому назбіраную суму грошай, я думаў, што трэба будзе абавязкова з розумам ёю распарадзіцца. Напрыклад, купіць хоць раз у жыцці больш-менш прыстойны касцюм. Справа ў тым, што ў Беларусі з гэтым рэальна праблема. У мяне высокі рост, а касцюмы шыюцца зусім дрэнь. Не падыходзіць або ў плячах, або па даўжыні. Карацей, касцюм я планаваў набыць па магчымасці.

Але спяшацца не спяшаўся. Абдумваў, куды трэба зайсці, каб прыцэніцца, прыглядзецца. Але пару магазінаў мяне толькі расстроілі. Або нічога няма, або ёсць, але ўзровень іншы – уж занадта крутыя там у іх і якасць, і пашыў. Цэны ок, ды хоць раз у жыцці я не баяўся глядзець на кошты, бо ведаў, што на касцюм дакладна павінна хапіць.


Цяпер пра зберажэнні. Зарплату ў Беларусі ашчаджаў. Асабліва не траціў. Ведаў, што ехаць у Берлін з пустой кішэняй гэта лепш і зусім не ехаць. Але і самі ведаеце. У любую паездку глядзі – тое самае.

У той вечар я вярнуўся першы. Мой сусед (праграма вырашыла, што ў суседзі мне дастанецца азербайджанец) дзесьці яшчэ прападаў. Адкрываючы дзверы, мяне збянтэжыла, што на ключ яны былі не закрытыя.

Зайшоў я ў свой пакой, паклаў на стол ключы і паставіў сумку з пакункамі (быў перад гэтым у магазіне) на пол. Здымаючы куртку, заўважыў у сябе на ложку сляды ад зямлі.

??

І адкуль зямля? Няўжо азербайджанцу свайго пакою мала было?
Але ўжо ў наступнае імгненне я падбег да шуфляды, дзе ў мяне ляжалі грошы, і адкрыўшы яе, усё зразумеў.

Грошай не было. І беларускіх нават (уявіце, нават 50 бел рублёў сцягнулі) не было. Капец.

800 еўра. Гэта з улікам стыпендыі, якую нам выдалі на рукі ў першы дзень заезду...

працяг будзе



Комментариев нет:

Отправить комментарий