Гляджу у столь, а бачу неба…
Крычаць хачу – смяяцца трэба!
Хачу ўцячы – стаю ж як стоўб…
Пабыць ў цішы – а тут… натоўп!
Хачу ісці – на месцы ногі…Хачуцца вярнуцца і.... парогі!Хачу спяваць – маўчаць казалі!
Я прагну шчасця – і п’ю гора.
Я цалаваць хачу і… сорам…
Імкнуся жыць, а смерць навокал…
Хачу глядзець – не бачыць вока!
Дабра хачу, а зло усюды!
І чалавек каб… не паскуда!
Хачу кахаць, а трэба біцца…
Я прагну волі – трэ скарыцца!
Хачу, каб лёгка – ўсё складана…
Я мару: позна – будзе рана…
Я ў столь гляджу, а бачу неба…
Плакаць хачу – смяяцца трэба…
Комментариев нет:
Отправить комментарий