Поиск по этому блогу

суббота, 6 марта 2010 г.


Рэкалекцыі ў парафіі найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай шкаплернай (Ангарская) праводзіць а. Алег Шэнда. Учора мелі спатканне з моладдзю.

Асабліва кранулі наступныя словы.

Чалавек павінен навучыцца давяраць Богу. Чалавек, як дзіця. Калі яму сказаў тата: "Не лезь у разетку", то чалавеку не хапае веры -- паверыць у татавы слова. Не лезь, бо памрэш. 

...

Чалавек лезе туды, дзе нельга. Чалавек ведае, што гэта нядобра. Ведае, што гэта грэх. Але ўсё роўна лезе...

Самае страшнае, што чалавек сапраўды паступова забівае сябе. Духоўна.

Чалавек=я.

Вялікі Пост. Час пакаяння і навяртання...

Комментариев нет:

Отправить комментарий