Поиск по этому блогу

воскресенье, 21 марта 2010 г.

Дыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі!





Моладзь з 22 парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прыехала ў мінскую катэдру для ўдзелу ў начным чуванні. Чуванне прайшло пад дэвізам "Вызваліць моц сведчання".
Святую імшу цэлебраваў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Музычнае суправаджэнне службы забяспечвала моладзь з Лошыцы.

Пазней моладзь з парафіі Св. Андрэя Баболі падрыхтавала невялічкую сцэнку-разважанне. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту сталася кульмінацыяй чування. "Via Dolorosa" -- адзін са спеваў падчас адарацыі, за якую адказвала парафія Св. Юзафа з Маладзечна.

Інсцэніроўка катэдры "Крыжовага шляху" нікога не пакінула раўнадушным, моладзь паказала ў сваім праекце важныя думкі, заганы і пытанні, якія хвалююць кожнага верніка.

Далей быў перапынак на гарбату (Лера з вопытам працы на малаказаводзе:) прывітанне=)

Завершылася чуванне святым ружанцам, які праводзіў парафія кармелітаў босых з Ангарскай і малітвай праслаўлення, якую падрыхтаваў Чырвоны касцёл.

ШЧыра дзякую ўсім удзельнікам чування і няхай вас беражэ Бог!
Дзякуй, што вы ёсць))

Пс. На чуванне прыехалі вернікі з Магілёва, Мінску, Бягомля, Вілейкі, Маладзечна, Мядзела, Свіра, Нарачы, Барысава, Крупак, Беразіна, Нясвіжу, Смаргоні, Налібокаў, Краснага і інш.

1 комментарий:

  1. ну Лера канееешна)))) она там самая сельская была =)))

    малаказавод усю жызьнь перамяниу))))

    ОтветитьУдалить