Святую імшу цэлебраваў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Музычнае суправаджэнне службы забяспечвала моладзь з Лошыцы.
Пазней моладзь з парафіі Св. Андрэя Баболі падрыхтавала невялічкую сцэнку-разважанне. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту сталася кульмінацыяй чування. "Via Dolorosa" -- адзін са спеваў падчас адарацыі, за якую адказвала парафія Св. Юзафа з Маладзечна.
Інсцэніроўка катэдры "Крыжовага шляху" нікога не пакінула раўнадушным, моладзь паказала ў сваім праекце важныя думкі, заганы і пытанні, якія хвалююць кожнага верніка.
Далей быў перапынак на гарбату (Лера з вопытам працы на малаказаводзе:) прывітанне=)
Завершылася чуванне святым ружанцам, які праводзіў парафія кармелітаў босых з Ангарскай і малітвай праслаўлення, якую падрыхтаваў Чырвоны касцёл.
ШЧыра дзякую ўсім удзельнікам чування і няхай вас беражэ Бог!
Дзякуй, што вы ёсць))
Пс. На чуванне прыехалі вернікі з Магілёва, Мінску, Бягомля, Вілейкі, Маладзечна, Мядзела, Свіра, Нарачы, Барысава, Крупак, Беразіна, Нясвіжу, Смаргоні, Налібокаў, Краснага і інш.
ну Лера канееешна)))) она там самая сельская была =)))
ОтветитьУдалитьмалаказавод усю жызьнь перамяниу))))