Не думаў, што буду пра гэта пісаць. Раней я называў гэта "выхадам у творчы запой", калі не ідзе, альбо не прет, як кажуць, мысля.
Пасля называў сваё становішча "у рэзервацыі", калі мае артыкулы проста не даходзілі да аўдыторыі, станавіліся старымі і праз тры тыдні, калі іх друкавалі, не былі актуальнымі. ПРоста замест маіх артыкулаў ставілі артыкулы маіх калег.
Я ні ў якім разе не патрабую нечага катэгарычнага, кшталту: "ах раз вы так"
мне проста часам не зразумела, чаму так? чаму іншым пра гэта пісаць можна,а мае напрацоўкі па той жа тэме -- напісаныя ў стол?
Увогуле, думаю, такімі тэмпамі, мяне проста вымусяць сысці -- намёкам. Каб я сам зразумеў. Калі шчыра, то я ўжо зразумеў...Толькі не думаў, што гэта будзе так хутка.
Тут магчыма наслаенне наступнага:
ОтветитьУдалить1 праблема "прыблатнёных" матэрыялаў;
2 магчыма, яны бачаць, што вы здольныя на большае;
3 забыліся;
4 вас як аўтара прыберагаюць да лепшых часоў.
Можа, вам пакруціцца недзе яшчэ?