Поиск по этому блогу

вторник, 6 апреля 2010 г.

***Фоткаючы імгненні


Дні Вялікдня былі багатымі на падзеі.

****** Я "асвоіў" літоўскую мову, бо прыйшлося чытаць па-літоўску радок з малітвы верных на ўрачыстую Св. Імшу на Вялікдзень (мялдзямес уж віенішус ір сяргянчюс жмоняс...)Спадабалася.

****** За маю прыхільнасць да правілаў пражывання ў інтэрнаце -- мне скруцілі рукі і прыгразілі выбіць ныркі.

****** "Защита чести и достоинства". Людзі павінны ўмець адказваць за свае ўчынкі, нават калі гэта жарт. Гонар буду абараняць.

****** Сёння мне сказалі, што лячу ў Маскву. Гэта па працы. Трохі страшнавата. Ніколі не лятаў, а тут яшчэ і адказнае заданне. М-да:)

****** Добрая знаёмая Яна бліжэйшыя паўгады пражыве ў Берліне!

****** Пакуль што вядома, што ГЭТА будзе Брэмен. Засталося чакаць запрашэнняў.

****** Па дарозе з працы сустрэў Элізабет -- усё ж такі у гэтай дзяўчыне нешта ёсць. Ці не закахаўся я? Можа, гэта ад таго, што яна немка?:))

***** З фуршэту мяне на машыне падвязла Аліна Малахава:) Аліна за рулём -- іншы чалавек)) Толькі тсс:)

***** На чарговай прэсусе сустрэў свайго выкладчыка. Даклад быў пра Славакію. Вельмі цікавы даклад -- пра турыстычныя магчымасці гэтай краіны. Мяне кранула -- я раней ведаў, што гэта краіна разам з Польшчай і Чэхіяй належаць да адной групы славян.Пасля прэсухі быў фуршэт:)

***** Аднагрупніца Ася прыносіла сёння "дзве штукі долараў" -- ніколі не трымаў у руках...такой дарагой камеры:)Зрэшты, мо і трымаў, толькі не ведаў пра кошт...

Комментариев нет:

Отправить комментарий