Поиск по этому блогу

суббота, 10 апреля 2010 г.

Трагедыя ў Польшчы...


Сёння раніцай пад Смаленскам разбіўся самалёт, на борце якога была амаль уся палітычная эліта Польшчы. Загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі...

Спачуванні братам-палякам...

За дзень да трагедыі я ўпершыню ў жыцці лятаў на пасажырскім самалёце. Толькі ў Маскву. Хацеў зрабіць цікавы матэрыял да сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі...

У мяне быў электронны білет. Рэйс "Мінск-Масква". Я памятаю, як мы падымаліся ў аблокі, як развозілі напоі сцюардэсы...

Прыемныя і ветлівыя члены экіпажа. пры рэзкім перападзе вышыні, калі самалёт рэзка зніжаўся -- вельмі калола ў галаву, здавалася, што яна зараз трэсне -- так на яе ціснула. Гэта быў ціск.

Я нават баюся ўявіць, што адбывалася з людзьмі падчас крушэння ў тым самалёце...
Смуткую разам з Польшчай.

пс. Мой матэрыял, які прыляцеўшы, я адпісаў у нумар на суботу, атрымаўся жывым і вясёлым.Я радаваўся, што так удала прыляцеў і атрымаў столькі ўражанняў...

Але яго не паставілі на суботу, з-за чаго я вельмі пакрыўдзіўся спачатку. Зараз разумею, што не паставілі яго невыпадкова. Мой вясёлы матэрыял зусім не да месца...

Комментариев нет:

Отправить комментарий