Поиск по этому блогу

понедельник, 12 апреля 2010 г.

Думкі...


Некаторыя фанацеюць ад сталіцы. Іх вабіць жыццё там, дзе ўсё ёсць. Шмат магазінаў, Нацыяналка, ГУМ і ЦУМ, плошчы, праспект, метро, тралейбусы, трамваі, аўтобусы, білборды звычайныя і электронныя, гіпермаркеты, шмат людзей, НАН РБ, МКдональдс, эскалатары:)...

У класе 10-м я таксама, помню, ўяўляў Мінск як нешта "ах" і "вау". Горад чымсьці вабіў. Відаць, сваёй незнаёмасцю і новымі магчымасцямі.

Сёння я б не сказаў, што сталіца -- гэта той горад, пра які я заўжды марыў. Ідзе чацвёрты год, як я тут жыву. Помню, першыя месяцы я ніяк не мог прывыкнуць. Усе некуды бягуць, гэта жахлівае метро, дзе трэба рабіць перасадкі. Сёння прывык. І як апошнім часам кажу, Мінск зручны толькі тым, што усё галоўнае і важнае сканцэнтравана тут: урад, вучоныя, рэдакцыі...Для некаторых гэта дыскатэкі і модныя бутыкі.

Калі сёння ў мяне пытаюць пра тое, дзе я хачу апынуцца пасля размеркавання на 5-ым курсе, маючы на ўвазе сталіцу, я адказваю так: Мінск за мэту (абавязкова застацца тут)я не стаўлю. Напрыклад, мне даспадобы больш Гродна -- мой любімы беларускі горад.

Мяне трошкі усміхае тое, калі людзі, сустракаючы цябе дзесьці ў Зэльве, кажуць: вау, ты з Мінску!!

Мінск -- нічым не лепш той жа Зэльвы, толькі большы ў памерах і маё метро. Здзіўляе тое багатварэнне, якое ёсць у людзей, якія тут не жывуць. Яно ў мяне таксама было раней, сёння нашмат меней. Проста калі ты бачыш Мінск кожны дзень, дзе людзі са шкуры лезуць, толькі каб застацца тут, па-іншаму глядзіш на гэты горад. Так, ён адкрывае новыя магчымасці, дае больш шансаў рэалізацыі, але ў ім цяжка знайсці часам душу, але лягчэй згубіць сваю...

Сёння сустрэў знаёмую з Гродна ў Нацыяналцы. Яна была там першы раз, толькі запісалася. Вы б бачылі, колькі ў яе вачах было радасці і агеньчыкаў: вось я, у Мінску, у Нацыянальнай бібліятэцы!!

Не ведаю, можа сапраўды знаёмая мела рацыю. Можа, я проста "душою ачарствеў"?



3 комментария:

  1. Цяжка вясковай душы "урбанізоўвацца" :( Мне дык зусім не хацелася ў сталіцу, я Мёры люблю, Полацк... Ад грамадскага транспарту таксама была ў жаху. Менск я люблю мясцінамі... Але нідзе не адчувала сябе такой адзінокай... Нават касцёл няродны нейкі :( Вераніка С.

    ОтветитьУдалить
  2. Цяжкі працэс урбанізацыі... Мне зусім у Менск не хацелася, я б у Полацку жыла... 1 год цярпела, 2-гі прывыкала, на 3-м люблю некаторыя мясціны... і людзей, і катэдру, хоць і не ўмею спяваць, і філфак, хоць у чыталцы цячэ са сцен, і нават беларускую залу ў Нацыяналцы... Але нідзе яшчэ не адчувала такой адзіноты...

    ОтветитьУдалить
  3. Аўтар: так, адзінота прысутнічае, а дакладней -- пустата. тут не хапае чагосьці галоўнага. не ведаю чаго...

    І яшчэ раз дадам ад сябе: тут вельмі лёгка страціць душу...

    ОтветитьУдалить