Поиск по этому блогу

пятница, 28 мая 2010 г.

Падсумоўваючы падзеі пятніцы



Таццяна Нікіціна. Студэнтка 2-га курса Інстытута журналістыкі БДУ са спецыяльнасці вэб-журналістыка -- новая "МІС БДУ-2010"!!!
Віншуем прыгажуню!

Тры гадзіны правёў на конкурсе. Пазнаёміўся з калегай па факультэту і працы Юліянай, вельмі прыемнай дзяўчынай=)Пагаварыў з Ялфімавым (хоць тэмбр яго голасу я не надта каб любіў, але спявак падчас выступлення выкладваўся на ўсе сто), пабачыў "даўніх знаёмых" з упраўлення культуры БДУ (табе прывітанне)і іншых знаёмых, якія мяне, спадзяюся не пазналі.І яшчэ добра падмерз.

заўтра ў 11:00 нейкія, не ведаю каму патрэбныя, спаборніцтвы паміж рэдакцыямі розных газет. Ідзём абараняць гонар газеты=)з Насцяй выязджаем у палове дзесятай (галоўнае, не праспаць). Дарэчы, Марына, я не ведаў, што ты добра бегаеш?! Чаму не расказвала, гА?:)

І самае галоўнае. Да зарплаты яшчэ цэлы тыдзень, а ў мяне засталося 50 тысяч. Заўтра застанецца яшчэ менш, бо вечарам маю інтэрв'ю ў адной з кафэшак.

пс. Аднапакаёўца Сяргей атрымаў сёння граматы ўдзельніка фотаконкурса БДУ. ВІншую, СяргеЙ!
Дабранач усім!Заўтра новы дзень

Комментариев нет:

Отправить комментарий