вось і прычакалі. Другі, моцны паўфінал песеннага шоу песні і пляскі "Еўрабачанне". Моцны сапраўды. Спрачацца не буду. Але і тут, як высветлілася, аказаліся лішнія, на мой погляд, краіны. Кіпр, да прыкладу. А вось Швецыя не патрапіла...
Сапраўдным адкрыццём стала для мяне спявачка з Украіны АЛЁША.
Першапачаткова я быў настроены скептычна, дэма-запіс украінскай спявачкі мяне не крануў. Але, як вядома, жывое выкананне ўсё расставіла на свае месцы. хоць і казалі, што букмекеры, маўляў, нават не прагназавалі выхад Алёшы ў фінал, але спявачка перакрэсліла усе рэйтынгі сваім моцным голасам у чатыры актавы.Не ведаю, як каму, а мяне вакал украінскай спявачкі ўразіў вельмі. Буду балець за яе ў фінале. па-мойму, яна дастойная перамогі.
Мяркую, у дзесятку патрапіць і Турцыя, Азербайджан, Арменія, Нарвегія (спявак вучыцца ў той жа кансерваторыі, што і Рыбак, толькі на харавым аддзяленні), Ісландыя (яе голас зачараваў мяне ў першым паўфінале; на фота -- зверху), Грэцыя...
Калі добра заспявае Лена Маер з Германіі (на фота - справа), то таксама магчыма. Прынамсі, букмекеры прагназуюць ёй поспех. вось. "3+2", як перадае БЕЛТА, падрыхтавалі на фінал нейкі сюрпрыз. Што ж, паглядзем-паглядзем. Прынамсі, хочацца спадзявацца, што праспяваюць яны лепш і ўсё ж патрапяць у танальнасць.
Чакаем суботы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий