У нас усе так любяць камандаваць, што калі б увіць, што кожны мае 10 чалавек падначаленых, то яны працавалі б дзень і ноч, відаць. Сёння ў інтэрнаце адміністрацыя вырашыла зрабіць "зачыстку". Ад нечага рабіць узяла і прайшлася па пакоях, каб праверыць, як хто выносіць смецце і г.д.
-- А чего у вас двері грязные? -- хлопала рысніцамі маладая бландзінка.
А таму што дзверы эмальсіёнкай летась фарбавалі!
Там любы дотык -- і ўжо след будзе.
Што мяне заўсёды рубіла ў такіх установах, як інтэрнат -- гэта часам неадэкватнасць некаторых людзей. Маючы такаю=сякую ўладу, яны хочуць паказаць яе ўсім.
А вось чаго я страшэнна не люблю, дык гэта калі "корпаюца ў тваёй бялізне". Яшчэ добра, што наш пакой быў замкнёны і яны не палезлі...Бо бываюць выпадкі, калі адміністрацыя мае права адамкнуць дзверы, калі жыльцоў дома няма.
Вось у чым мінус пражывання ў інтэрнатах. За дастаткова невялікую плату вам будуць пастаянна нагадваць пра ваш часовы статус пражывання тут.
І правяраць, правяраць, правяраць.
А ў канцы пры высяленні спытаюць, як вы адпрацавалі неабходныя 40 гадзін на карысць роднага інтэрната.
Вось таму я хачу з'ехаць пасля НГ. Кватэрныя прапановы, яшчэ раз нагадваю, прымаюцца.
фсе для нашава удопства(((
ОтветитьУдалить