Поиск по этому блогу

среда, 29 декабря 2010 г.

У аўтакастастрофе загінула Таццяна Дубавец.


Толькі што прачытаў жахлівую навіну: у аўтакатастрофе загінула беларуская журналістка і паэтэса Таццяна Дубавец. Я памятаю яе па кінафестывалю "Магніфікат", які праходзіў сёлета ў Глыбокім...
Мы ехалі ў адным аўтобусе, жылі ў адной гасцініцы...
Вечны супакой дай ёй, Пане...

Тэкст "Нашай нівы":
Сяргей Дубавец і Таццяна Сапач трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы, пад Алітусам уначы на 28 снежня. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку.

Літоўская дарожная паліцыя распаўсюдзіла папярэднюю інфармацыю пра здарэнне пад Алітусам, што на поўдзень ад Вільні. Трагедыя адбылася 27 снежня поначы, каля 21.20.

51-гадовы Сяргей Дубавец ехаў за рулём сваёй Subaru Impreza. Машыну занесла на слізкай дарозе і выкінула на сустрэчную паласу. Там яна сутыкнулася з сустрэчным "VW Transporter", якім кіраваў 27-гадовы жыхар Алітуса.

Таццяна Сапач загінула на месцы, абодва кіроўцы засталіся жывыя.

Сяргей Дубавец — журналіст, першы рэдактар адноўленай "Нашай Нівы". Таццяна Дубавец (літаратурны псеўданім — Сапач) была ягонай жонкай. Яна вядомая як паэтка, журналістка.

Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладэчанскі раён). На бацькаўшчыне ў яе засталіся сваякі. Яна была рэдактаркай і аўтаркай праграмы "Віленскі сшытак" на Літоўскай нацыянальнай тэлевізіі (з 1991). Разам з Дубаўцом яны супрацоўнічалі з радыё "Свабода". У 1992 годзе выйшаў яе зборнік паэзіі "Восень". У 2008 — "Няхай не пакіне нас восень".

Ад часу паступлення ва ўніверсітэт Таццяна Сапач далучылася да руху за незалежнасць. Была ўдзельніцай першых падпольных незалежніцкіх студэнцкіх гурткоў. Там і пазнаёмілася з Сяргеем. Гэта была гісторыя вялікага кахання на фоне вялікай гісторыі. Разам яны пераехалі ў Вільню, каб аднавіць віленскі беларускі асяродак. Сапач была адной з аўтарак эпахальнай "Нашай Нівы" пачатку 90-х.

* * *

Таццяна Сапач

Калі ўдача цябе пакіне,
і жана дарагая, і дочкі,
за гарой застанецца Вільня,
за гарою прачнешся аднойчы
у пакоі, між мяккіх цацак,
і вясёлых, з карункамі, кніжак.
Нешта можа заўжды заставацца
для жывых. І для іншых.

Комментариев нет:

Отправить комментарий