вось ты і прыйшоў -- ранак трэцяга студзеня 2011 года. За акном ціха і падаюць дробныя сняжынкі.Я на працы.Мой калега, перакладаючы чарговую аб'яву на беларусую мову, пытае пра словы "шірота", "кольцо" і "серебряное"...Амаль як заўсёды, за выключэннем таго, што сёння трэці дзень 2011 года.
Сёння я, канешне, даў. Паглядзеў амаль увеь другі сезон серыяла "Кайл ХУ" і забыўся...паспаць.
Ну, да -- бывае. Толькі каб усю ноч -- у мяне другі раз.
Як вынік, толькі душ сёння зранку і выратаваў. Мазгі прыклееныя і трахан клюю носам.
у маршрутцы ледзьве не адрубіўся. Буду сёння ратавацца гарбатай. І трохі раней паеду дадому адсыпацца. Бо экзамен мой першы ўжо 5-га.
Ага.І ніхто сёння не заўважыў, што я ў новых джынсах=)
Сіці джынс))
Апошні раз даўно я джынсы апранаў свядома. А тут -- захацелася раптам. Галоўнае -- знайсці правільны размер.
А з маімі памерамі цела гэта заўжды ператвараецца ў сапраўдную праблему.То рукавы кароткія, то памер грудзей завялікі, то кашолы кароткія, то кашолы шырокія...
Вось і думай пасля пра дызайнераў (ау? дзе вы?)
а зараз яшчэ з'ездзіць ва ўнівер. Мо хоць сёння там хто будзе. А то я ездзіў 30-га пасля абеда адпрацоўкі здаваць. І нікога не было=)
І чаму гэта? Спадзяюся, народ ужо прачнуўся пасля НГ.
ок. Усім добрага дня.
піце каву замест гарбаты - будзе лягчэй)
ОтветитьУдалитьнеяк не надта люблю
ОтветитьУдалитья гіпертонік, таму неяк звычайна лічыў, што каву я не люблю))
але часам і праўда вельмі нават нічога. Робіць больш жывенькім
)) ммм
ОтветитьУдалитьу такім выпадку, каб прачнуцца, ёсць некаторыя акупунктурныя практыкаванні, але ў мяне ніколі не атрымлівалася прачнуцца такім чынам)).