Поиск по этому блогу

пятница, 7 января 2011 г.

Як мы з Гагай апатыю здымалі.


I love shopping!
Калі дзень не склейваецца і на пытанне "прівет, как дела?" хочацца даць у нос, ні ў якім разе нельга адчайвацца!
Вось мну ўчора запрасілі ў Краснае на дранікі і гарэлку (у праграме былі нават з'езды з горкі), я і паехаў бы, калі б не адна акалічнасць, пра якую не хочацца тут пісаць.
Але сам факт запрашэння і амаль 99% маёй гатоўнасці ехаць ужо радаваў.
УНачы я даглядзеў другі сезон серыяла пра супер-хлопца "KYLE XY" -- цікава, з густам, і фільм даволі разумны.
а днём было тое, пра што пісаў у першым сказе. Але выхад заўжды ё.ШОПІНГ!
Я належу да той катэгорыі людзей, якім гэта НРА. Сам працэс. Нейкі гармон задавальнення нават спрацоўвае.
У выніку сёння з Гагай мы зрабілі вылазку ў прастор=)
яна мну спявала, а я выбіраў)) узаемакарысны абмен. (рэкамендую песню "The Fame":)
Так што, калі вам усё абрыдла -- ідзіце ў магаз.Там яны, праўда, шэльмы, але як там прыгожа!) Памятаеце фільм Шапаголік: "Ніхто так не клапоціцца пра вас так, як магазін." Толькі не загульвацца -- бадай, галоўнае правіла.
А я нарэшце плюнуў на ўсё і купіў банку "Нутэлы"...

4 комментария:

  1. вось растлумачце мне, калі ласка, як можна атрымліваць задавальненне ад магазінаў, у якіх няма патрэбнага памеру, фасону etc?))

    нутэлла - смаката))

    ОтветитьУдалить
  2. Я забыўся зрабіць прыпіску: хадзіў я ў прадуктовы магазін)) там амаль заўсёды ёсць патрэбны вам фасон і памер -- для страўніка))

    Нутэлла, смаката -- згодны)

    ОтветитьУдалить
  3. заўсёды ем нутэллу калі дрэнны настрой. добры густ у Вас =))))

    ОтветитьУдалить
  4. >> там амаль заўсёды ёсць патрэбны вам фасон і памер -- для страўніка))
    о, сапраўды))

    ОтветитьУдалить