I love shopping!
Калі дзень не склейваецца і на пытанне "прівет, как дела?" хочацца даць у нос, ні ў якім разе нельга адчайвацца!
Вось мну ўчора запрасілі ў Краснае на дранікі і гарэлку (у праграме былі нават з'езды з горкі), я і паехаў бы, калі б не адна акалічнасць, пра якую не хочацца тут пісаць.
Але сам факт запрашэння і амаль 99% маёй гатоўнасці ехаць ужо радаваў.
УНачы я даглядзеў другі сезон серыяла пра супер-хлопца "KYLE XY" -- цікава, з густам, і фільм даволі разумны.
а днём было тое, пра што пісаў у першым сказе. Але выхад заўжды ё.ШОПІНГ!
Я належу да той катэгорыі людзей, якім гэта НРА. Сам працэс. Нейкі гармон задавальнення нават спрацоўвае.
У выніку сёння з Гагай мы зрабілі вылазку ў прастор=)
яна мну спявала, а я выбіраў)) узаемакарысны абмен. (рэкамендую песню "The Fame":)
Так што, калі вам усё абрыдла -- ідзіце ў магаз.Там яны, праўда, шэльмы, але як там прыгожа!) Памятаеце фільм Шапаголік: "Ніхто так не клапоціцца пра вас так, як магазін." Толькі не загульвацца -- бадай, галоўнае правіла.
А я нарэшце плюнуў на ўсё і купіў банку "Нутэлы"...
вось растлумачце мне, калі ласка, як можна атрымліваць задавальненне ад магазінаў, у якіх няма патрэбнага памеру, фасону etc?))
ОтветитьУдалитьнутэлла - смаката))
Я забыўся зрабіць прыпіску: хадзіў я ў прадуктовы магазін)) там амаль заўсёды ёсць патрэбны вам фасон і памер -- для страўніка))
ОтветитьУдалитьНутэлла, смаката -- згодны)
заўсёды ем нутэллу калі дрэнны настрой. добры густ у Вас =))))
ОтветитьУдалить>> там амаль заўсёды ёсць патрэбны вам фасон і памер -- для страўніка))
ОтветитьУдалитьо, сапраўды))