Поиск по этому блогу

суббота, 8 января 2011 г.

Трэгеры.



Учора паглядзеў апошнюю 10-ю серыю з трэцяга сезону серыяла "KYLE XY". І на самым цікавым месцы, як і заўсёды, серыя скончылася. Пакінуўшы многія пытанні без адказаў.
Што будзе з Джэссі? Ці праўда, што кайл сваяк таго мужыка? Што ўбачылі Аманда з Джэсі? Што будзе далей з сям'ёй Трэгер?

ВОсь дзіўная тэндэнцыя серыялаў: яны ўсе такія мутныя. Але тыя эмоцыі ў сваёй большасці, якія там абыгрываюцца, прымушаюць цябе сядзець перад экранам і глядзець да апошняга. Каб нарэшце высветліць усе пытанні і таямніцы. Нібыта сценка паміж табою і экранам сціраецца -- і ты ў фільме. І настолькі твае перажыванні шчырыя, што здаецца, быццам гісторыя адбываецца насамрэч.

Як правіла, няшчырасць ў фільмах і наігранасць я заўважаю адразу. Асабліва мяне рубяць расійскія серыялы: "А как ты посмел?!" і г.д. Гэтыя несапраўдныя пачуцці, якія падаюцца зусім ненатуральна. Калі я гэта бачу, я не магу такое кіно глядзець. Нават ў тых жа "Сватах", якія так папулярныя. Вось не веру я чалавеку, які гаворыць, і ўсё тут. Бачу, што робіць ён гэта наіграна...

У "KYLE XY" наігранасці, на дзіва, я не адчуў. вось і зацягнула -- за некалькі дзён паглядзеў усе сезоны...

3 комментария:

  1. справа ў тым, што ў большасці расійскіх серыялах акцёры іграюць саміх сябе.
    але большай мутнасці, чым у Lost'е, сустракаць не даводзілася))).

    ОтветитьУдалить
  2. LOST -- я паглядзеў першую серыю, але пасля таго, як там з'елі пілота самалёта, я больш не глядзеў. Быў некалі цікавы фільм з падобнай канцэпцыяй "Амазонка". Толькі там пачвары не было, там самалёт разбіўся ў Амазонцы. Але народ таксама гінуў...
    Як па мне, то я ў канцы ўсіх бы выратаваў, а не трымаў бы рэйтынгі на пачварах і крыві.Сёння паглядзеў фільм "Крік в обшчаге" -- дурасць, звычайная амерыканская дурасць.

    ОтветитьУдалить
  3. у мяне была магчымасць глядзець Lost недзе з сярэдзіны з пятага на дзесятае. потым тыя серыі скончыліся, пачаўся паказ апошняга сезона, які ніяк не стыкаваўся з ужо прагледжаным))). а апошняя серыя толькі пацвердзіла падазрэнне, што сцэнарыст і іншыя нешта не тое палілі, калі працавалі над серыялам)))

    ОтветитьУдалить